ГалоўнаяМерапрыемствыЛітаратурная гадзіна “Чытайце самі, чытайце з намі”
Цудоўны свет любоўю матчынай
Алесь Суша – госць “Клуба кніжных прафесараў”

Літаратурная гадзіна “Чытайце самі, чытайце з намі”

Літаратурная гадзіна “Чытайце самі, чытайце з намі”
Іншыя мерапрыемствы
16 кастрычніка
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

16 кастрычніка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на літаратурную гадзіну “Чытайце самі, чытайце з намі”.

Далучыць юных чытачоў да беларускай культуры і навучыць беражлівым адносінам да роднай мовы дапамогуць цудоўныя кніжкі з серыі “Нашым дзеткам”.

Толькі возьмеш іх у рукі – хочацца пагартаць старонкі, разгледзець яркія малюнкі і пачытаць. Немудрагелістыя, радасныя і добрыя вершы лёгка запамінаюцца дзякуючы кароткім радкам і выразнай рыфме. А маляўнічыя ілюстрацыі нагадваюць дзіцячыя фантазіі і мары.

Запомніць назвы жывёл і раслін дзецям дапамогуць восеньскія размалёўкі і віктарына “Перакладзі на беларускую".


Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадстаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам