ГалоўнаяМерапрыемствыБерасцейская Біблія: адкрыты дотык
Як гэта – глядзець праз вушка іголкі?
Упершыню ў Беларусі адсвяткуюць Еўрапейскі дзень моў!

Берасцейская Біблія: адкрыты дотык

Берасцейская Біблія: адкрыты дотык
Іншыя мерапрыемствы
27 верасня – 31 снежня
Дата правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі адкрывае серыю яркіх мерапрыемстваў “Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”, прысвечаных кніжнаму шэдэўру эпохі Адраджэння. Хто не марыць дакрануцца да гісторыі? У прамым і пераносным сэнсе такую магчымасць атрымае кожны.

У пачатку верасня арыгінал Берасцейскай Бібліі быў урачыста падараваны Прэзідэнтам нашай краіны гораду над Бугам, а Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала факсімільнае выданне знакамітага помніка. Верасень сімвалічны яшчэ і таму, што менавіта ў гэтым месяцы кніга пабачыла свет у Берасці ў 1563 г.

У сувязі з гэтым бібліятэка плануе правесці вялікі цыкл мерапрыемстваў самага рознага фармату і для рознай аўдыторыі, каб для ўсіх і кожнага прадэманстраваць сапраўдны шэдэўр нацыянальнай культуры.

Падчас першай сустрэчы будзе агучана агульная праграма мерапрыемстваў “Берасцейскай восені”. Усе ўдзельнікі будуць мець унікальную магчымасць пагартаць факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі і даведацца, да чаго ж дакранаюцца.

Першы “дотык” – публічная лекцыя знаўцы беларускай кніжнай культуры, кандыдата культуралогіі Алеся Сушы. Ён дасць адказы на шматлікія пытанні пра самае загадкавае, прыгожае і дарагое выданне ў айчыннай гісторыі. А, на жаль (ці на шчасце?), пытанняў вельмі шмат.

Прыйдзіце і дакраніцеся да кніжнага шэдэўра!


Пачатак лекцыі: 27 верасня а 15-й гадзіне.

Месца правядзення: 2-гі паверх, зона атрыума (“на шкле”).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 82, 293 25 03.

Чытайце таксама, як прайшла лекцыя Алеся Сушы.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Будучыня за моладдзю!

07.08.2020

З 7 жніўня па 14 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Будучыня за моладдзю!”, прысвечаная Міжнароднаму дню моладзі.

Самы час ствараць гербарый!

05.08.2020

Запрашаем да цікавага творчага даследавання. Застаўся адзін месяц лета, і вакол нас вялікая колькасць разнастайных раслін. Прапануем збіраць кветкі і травы, ствараць уласны гербарый і параўноўваць з выявамі ў старадруках. Ці так выглядалі расліны 500 гадоў таму? Размяшчайце цяперашнія кветкі побач з гравюрай з мінулага і параўноўвайце!

Пра сучасную Беларусь распавядае новая выстава бібліятэкі

05.08.2020

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, найбуйнейшым інфармацыйным цэнтры рэспублікі, сабрана максімальная колькасць аб’ектыўнай інфармацыі пра нашу краіну. Новая тэматычная выстава “Беларусь сёння” адкрылася ў зале перыядычных выданняў (пам. 106, 1-ы паверх).

Многа-многа зрабіць

04.08.2020

У зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 4 жніўня па 1 кастрычніка праходзіць выстаўка “Многа-многа зрабіць”, прымеркаваная да 70-годдзя Анатоля Леанідавіча Вераб'я – беларускага крытыка і літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, педагога, рэдактара, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка.

Брытанская канстытуцыя як прававы феномен

03.08.2020

З 3 жніўня па 11 кастрычніка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстаўка “Брытанская канстытуцыя як прававы феномен”, прысвечаная 805-годдзю падпісання Вялікай хартыі вольнасцей.

Наперадзе часу

24.07.2020

100-годдзю з дня нараджэння пісьменнікаў-фантастаў Айзека Азімава і Рэя Брэдберы прысвечана выстаўка “Наперадзе часу”, якая размешчана ў кальцавым калідоры 3-га паверха бібліятэкі.



111