ГалоўнаяМерапрыемствыЯк гэта – глядзець праз вушка іголкі?
Нашы чацвераногія сябры
Берасцейская Біблія: адкрыты дотык

Як гэта – глядзець праз вушка іголкі?

Як гэта – глядзець праз вушка іголкі?
Іншыя мерапрыемствы
9 кастрычніка – 4 лютага
Дата правядзення
12.00 – 23.00
Час правядзення
галерэя "Панарама"
Месца правядзення

Справядліва кажуць, што вышывальшчыцы бачаць навакольны свет зусім па-іншаму. Іх погляд на рэчаіснасць своеасаблівы, усё звычайнае ў іх ператвараецца ў чароўнае, трапляючы на тканіну з дапамогай маленькай іголкі і рознакаляровых нітачак.

У выставачным праекце “Сузор’е вобразаў”, прымеркаваным да Дня маці, будуць прадстаўлены пейзажы і партрэты, а таксама творы па карцінах вядомых мастакоў.

Аўтары работ – члены клуба “Сузор’е” пры Беларускім саюзе жанчын. Гэта майстрыхі розных узростаў і прафесій. І ўсіх іх аб’ядноўвае адно – безаглядная любоў да вышыўкі.

Непаўторныя дзіўныя сюжэты ўзнікаюць пад рукамі гэтых жанчын. У большасці работ колькасць адценняў нітак – звыш двухсот! Гэта дае магчымасць не толькі дакладна перадаць каляровую гаму, але і стварае адчуванне, што перад гледачом не вышыўка, а карціна, напісаная алеем.


Наведаць выстаўку можна з 9 кастрычніка.
Плата за ўваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Выстаўка будзе доўжыцца да 5 лютага 2020 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выставачнага праекта “Сузор’е вобразаў”.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам