ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка на VI Бакінскай МКВК
У бібліятэцы прайшоў семінар па справаводстве

Берасцейская Біблія: адкрыты дотык

Берасцейская Біблія: адкрыты дотык
Іншыя навіны

27 верасня ў бібліятэцы дадзены старт серыі мерапрыемстваў «Берасцейская Біблія: адкрыты дотык», прысвечаных кніжнаму шэдэўру эпохі Адраджэння. Верасень – сімвалічны час, таму што менавіта ў гэтым месяцы кніга пабачыла свет у Берасці ў 1563 г.

Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала факсімільнае выданне знакамітага помніка і вырашыла правесці вялікі цыкл мерапрыемстваў самага рознага фармату і для рознай аўдыторыі, каб прадэманстраваць шэдэўр нацыянальнай культуры.

Хто не марыць дакрануцца да гісторыі?! У прамым і пераносным значэнні такую магчымасць атрымаў кожны. Першы «дотык» – публічная лекцыя кандыдата культуралогіі, намесніка дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандра Сушы – даў адказы на шматлікія пытанні пра самае загадкавае, прыгожае і дарагое выданне ў айчыннай гісторыі.

Знаўца беларускай кніжнай культуры азначыў, што сёння ў нашай краіне, на дзіва, толькі пачынаецца працэс глыбокага вывучэння знакамітага кніжнага помніка. Хаця першыя навуковыя згадкі пра Берасцейскую Біблію ў Беларусі з’явіліся ўжо даволі даўно. Упершыню пра яе асаблівасці даволі падрабязна напісаў у 1572 г. вядомы беларускі і польскі рэфармацыйны дзеяч Сымон Будны.

Аляксандр Суша падкрэсліў, што наспеў час для шматаспектнай ацэнкі Берасцейскай Бібліі ў кантэксце нацыянальнай і агульначалавечай культуры як помніка сусветнай значнасці. Гэтаму будуць спрыяць, у тым ліку, шматлікія мерапрыемствы праграмы “Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”: лекцыі экспертаў і навуковы круглы стол, выстава ў музеі кнігі і майстар-класы, музейныя заняткі для дзяцей і тэатралізаваная пастаноўка.

З 28 верасня да 7 кастрычніка ўсе ахвотныя маюць ўнікальную нагоду пагартаць факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі. Кніга чакае вас у адкрытым доступе ў атрыуме другога паверха бібліятэкі (“на шкле”).

Прыйдзі і дакраніся да кніжнага шэдэўра!

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

17 Кас 2019

16 кастрычніка ў бібліятэцы ў рамках працы VI Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылося штогадовае пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Знаёмства будучых бібліятэкараў са спадчынай Яўгена Хлябцэвіча

17 Кас 2019

У рамках супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў 15 і 16 кастрычніка адбылося сумеснае мерапрыемства.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Імпрэза “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў” у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

16 Кас 2019

15 кастрычніка адбылося мерапрыемства “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”, прымеркаванае да 120-годдзя з дня нараджэння Адама Бабарэкі (14.10.1899–10.10.1938).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ААН для міру і развіцця

17 Кас 2019

З 17 кастрычніка па 19 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “ААН для міру і развіцця”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Кніжныя выстаўкі

Кнігі ў дар школе № 38 і яслям-саду № 92

16 Кас 2019

15 кастрычніка ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” бібліятэкам сярэдняй школы № 38 і ясляў-сада № 92 г. Мінска перадалі ў дар больш за 200 экзэмпляраў дзіцячай, вучэбнай, мастацкай, вучэбна-метадычнай і развіваючай літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111