ГалоўнаяМерапрыемствыПяшчотная, мілая, добрая
Алесь Суша – госць “Клуба кніжных прафесараў”
Лекцыя даследчыка старажытных манускрыптаў Скота Кэрала

Пяшчотная, мілая, добрая

Пяшчотная, мілая, добрая
Іншыя мерапрыемствы
12 кастрычніка –30 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
2-гі паверх, кальцавы калідор
Месца правядзення

З 12 па 30 лістапада ў бібліятэцы (2-гі паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка “Пяшчотная, мілая, добрая”, прымеркаваная да Дня маці (14 кастрычніка).

У лёсе кожнага чалавека ўсё самае добрае і святое звязана з імем Маці. Матчына любоў і пяшчота нараджае ў нас імкненне памнажаць пачуццё дабрыні, дарыць яго людзям і змяняць жыццё да лепшага.

У розных краінах свету Дзень маці адзначаюць у розны час. У Беларусі ён супадае з вялікім праваслаўным святам – Пакровам Прасвятой Багародзіцы і святкуецца 14 кастрычніка. Гэты Дзень сімвалізуе асаблівае стаўленне дзяржавы і кожнага чалавека да жанчыны-маці – захавальніцы хатняй цеплыні, дабра і маральнасці. Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей – гэта тыя асновы, без якіх немагчыма ўмацаванне прэстыжу сям'і, духоўнае адраджэнне грамадства, паўнавартаснае развіццё дзяржавы.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 100 найнавейшых выданняў на самыя важныя для кожнай клапатлівай маці тэмы: выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне, захаванне сямейных традыцый і ўкладу, добраўпарадкаванне і стварэнне камфорту ў доме.

Асобны раздзел выстаўкі “Праваслаўная мама” ўключае літаратуру пра жыццё Божай Маці і прысвечаныя ёй абразы, праваслаўныя энцыклапедыі і кнігі, звязаныя з гісторыяй узнікнення іконы Божай Маці Мінскай, галоўнай праваслаўнай святыні Беларусі.

Таксама на выстаўцы прадстаўлены кнігі пра беларускіх маці-гераінь, якія вырасцілі пяць і больш дзяцей. Іх заслугі адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і званнямі, павагай калектываў, у якіх яны працуюць або працавалі.

Экспазіцыя будзе цікавая шырокаму колу чытачоў, асабліва маладым мамам, якія атрымаюць шмат карысных парад і рэкамендацый.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам