ГалоўнаяМерапрыемствыПрэзентацыя кнігі "Прыгоды вялікай Кнігі"
Размова з адвакатам аб жыллёвых правах грамадзян
Прэзентацыя кнігі “Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы”

Прэзентацыя кнігі "Прыгоды вялікай Кнігі"

Прэзентацыя кнігі "Прыгоды вялікай Кнігі"
Іншыя мерапрыемствы
21 кастрычніка
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

У рамках выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” адбудзецца прэзентацыя кнігі "Прыгоды вялікай Кнігі" прафесара Скота Кэрала.

21 кастрычніка (нядзеля) а 15-ай гадзіне, у апошні дзень працы выстаўкі "Беларусь і Біблія", запрашаем удзельнікаў "Клуба кніжных прафесараў" і ўсіх зацікаўленых на прэзентацыю кнігі куратара выстаўкі і сусветна вядомага даследчыка манускрыптаў Скота Кэрала.

Мерапрыемства адрасавана ў першую чаргу для дзяцей і падлеткаў, якія зацікаўлены ў вывучэнні сусветнай гісторыі і культуры.

Увага! Колькасць месцаў абмежавана.

Запіс на мерапрыемства па тэлефонах: 8 (025) 994 21 12, (8 017) 293 27 82.

Чытайце таксама, як прайшла прэзентацыя кнігі "Прыгоды вялікай Кнігі" Скота Кэрала.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам