ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ігнацый Дамейка: трыўмфальнае вяртанне на радзіму
21 кастрычніка – 140 гадоў з дня нараджэння аднаго з арганізатараў Інбелкульта акадэміка Уладзіміра Пічэты

Прэзентацыя выдання "Прыгоды вялікай Кнігі" Скота Кэрала

Прэзентацыя выдання "Прыгоды вялікай Кнігі" Скота Кэрала
Іншыя навіны

21 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя выдання "Прыгоды вялікай Кнігі" сусветна вядомага даследчыка манускрыптаў Скота Кэрала.

Апошняе мерапрыемства ў межах выставачнага праекта "Беларусь і Біблія" было арганізавана для VIP-персон – удзельнікаў "Клуба кніжных прафесараў". Ад пытанняў юных кнігазнаўцаў было горача нават сапраўднаму прафесару!

"Прыгоды вялікай Кнігі" – гэта дапаможнік для дзяцей і дарослых па гісторыі кнігі, які ўключае чатыры раздзелы:

“Прыгода 1. Вывучаем старажытны свет”,
“Прыгода 2. Вывучаем сярэднявечны свет”,
“Прыгода 3. Вывучаем друкарскую рэвалюцыю”,
“Прыгода 4. Вывучаем сучасны свет”.

Выданне адкрывае для чытача свет кніг і кнігадруку, распавядае пра развіццё пісьма і бібліятэк. Шматлікія заданні спрыяюць самастойнай працы, росту цікаўнасці і любові да навучання.

Скот Кэрал выказаў глыбокую ўдзячнасць Вользе Жандаравай, перакладчыцы тэксту з англійскай мовы на беларускую, і Антонію Бокуну, адказнаму за выпуск кнігі.

Удзельнікі прэзентацыі “засыпалі” пытаннямі даследчыка Скота Кэрала.

Пасля завяршэння мерапрыемства кожны атрымаў у падарунак кнігу з аўтографам аўтара.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам