ГалоўнаяМерапрыемствыПрэзентацыя кнігі “Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы”
Прэзентацыя кнігі "Прыгоды вялікай Кнігі"
Запрашаем на фотавыстаўку Уладзіслава Цыдзіка “Бачу Беларусь такой”

Прэзентацыя кнігі “Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы”

Прэзентацыя кнігі “Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы”
Іншыя мерапрыемствы
23 кастрычніка
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
атрыум 2-га паверха
Месца правядзення

23 кастрычніка ў бібліятэцы пройдзе прэзентацыя кнігі “Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы”, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Яе аўтар – загадчыца аддзела навукова-даследчай работы Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны Наталля Яцкевіч.

У творы распавядаецца пра трагічныя падзеі, якія адбываліся ў 1941–1944 гадах каля вёскі Малы Трасцянец Мінскага раёна, дзе існавала найбуйнейшая ў Савецкім Саюзе нацысцкая “фабрыка смерці”.

Трасцянец – адно з 8 самых буйных у Еўропе месцаў масавага знішчэння людзей: ахвярамі сталі 206 з паловай тысяч ваеннапалонных і мірных жыхароў з Аўстрыі, Германіі, СССР і іншых краін.

У кнізе змешчаны гістарычныя звесткі аб вёсках Малы і Вялікі Трасцянец, іх ваколіцах, апісанне Трасцянецкага мемарыяла.

Прэзентацыя пачнецца а 16-й у атрыуме 2-га паверха. Напрыканцы мерапрыемства запланавана аўтограф-сесія.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшла прэзентацыя кнігі "Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы".

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам