ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" Вынікі XXI Рэспубліканскага конкурсу "Ббібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"

Вынікі XXI Рэспубліканскага конкурсу "Ббібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"

У конкурсе ўзялі ўдзел 54 публічныя бібліятэкі: 29 цэнтральных, 25 бібліятэк-філіялаў, у т.л. 23 сельскія і 2 гарадскія. Найбольшая колькасць работ была прадстаўлена бібліятэкамі Гродзенскай вобласці – 15. З Мінскай вобласці ўзялі ўдзел 14 бібліятэк. Бібліятэкі Брэсцкай, Віцебскай, Магілёўскай вобласці прадставілі на конкурс па 7 работ, Гомельская вобласць – 5 работ.

23 мая 2013 года Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад № 77 "Аб выніках XХI рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»", згодна з якім бібліятэкі былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.

У намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”

першая прэмія (1 500 000 руб.):
Раённая дзіцячая бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці (загадчыца Нікіфарава М.Я.);
Залеская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці (бібліятэкар 2-й катэгорыі Хрысціна М.П.);

другая прэмія (1 250 000 руб.):
Касцюковіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Чыгрынава Магілёўскай вобласці (дырэктар Мартыненка А.Я.);
Залеская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці (бібліятэкар 1-й катэгорыі Пакалюк І.В.);

трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):
Іўеўская раённая дзіцячая бібліятэка Гродзенскай вобласці (загадчыца Грыкень Т.І.);
Сельская бібліятэка аграмястэчка Леніна сеткі публічных бібліятэк Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (загадчыца Бялягіна І.Г.).

У намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнага справы”

першая прэмія (1 500 000 руб.):
Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (дырэктар Зіноўева С.У.);
Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял № 12 сеткі публічных бібліятэк Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці (загадчыца Драчыкава Г.В.);

другая прэмія (1 250 000 руб.):
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса ўстановы культуры “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва” Магілёўскай вобласці (дырэктар Краўчанка Г.І.);
Даўжанская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Віцебскага раёна Віцебскай вобласці (загадчыца Даніленка І.А.);

трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):
Аршанская цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна Віцебскай вобласці (дырэктар Жвікава С.І.).

У намінацыі “За пошукавую і даследчую работу”

першая прэмія (1 500 000 руб.):
Дзяржаўная ўстанова культуры “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева” Мінскай вобласці (дырэктар Слесарэнка Г.М.);
Дуброўская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці (бібліятэкар 1-й катэгорыі Бусел Л.Ф.);

другая прэмія (1 250 000 руб.):
Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Танка Мінскай вобласці (дырэктар Нырцова Т.А.);
Жытамлянская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (бібліятэкар 1 катэгорыі Размысла Л.М.);

трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):
Круглянская цэнтральная раённая бібліятэка Магілёўскай вобласці (дырэктар Кавалеўская Т.К.);
Люсінская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (загадчыца Літвіновіч З.І.).

Заахвочвальная прэмія (500 000 руб.)

Дзяржаўная ўстанова культуры “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка” Мінскай вобласці (дырэктар Пацко М.М.);
Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча Мінскай вобласці (дырэктар Івашынка Н.А.);
Гомельская цэнтральная раённая бібліятэка Гомельскай вобласці (дырэктар Бугрынец Н. А.);
Карэліцкая раённая дзіцячая бібліятэка Гродзенскай вобласці (загадчыца Казак Г.І.);
Сапоцкінская гарпасялковая бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (загадчыца Ганчыц С.А.);
Вердаміцкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (бібліятэкар Дудак А.Л.);
Місевіцкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці (бібліятэкар Карпук Л.К.);
Дубровенская цэнтральная раённая бібліятэка Віцебскай вобласці (дырэктар Фарэйтарава Н.М.);
Лідская цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы Гродзенскай вобласці (дырэктар Саўсян І.І.);
Бердаўская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Лідскага раёна Гродзенскай вобласці (загадчыца Чэчат А.Г.);
Батаеўская сельская бібліятэка-музей сеткі публічных бібліятэк Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці (бібліятэкар Кадаценка Г.К.);
Гарадская бібліятэка № 8 імя Еўфрасінні Полацкай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска” Магілёўскай вобласці (загадчыца Трапязон Т.І.);
Пінкавіцкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Пінскага раёна Брэсцкай вобласці (бібліятэкар Палюховіч І.А.);
Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя В.П. Таўлая Брэсцкай вобласці (галоўны бібліятэкар чытальнай залы літаратуры па краязнаўстве Дрэкоўская І.П.);
Маларыцкая раённая дзіцячая бібліятэка-філіял Брэсцкай вобласці (намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі Крысіна Т.Ф.).

Бібліятэкарам