ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" Вынікі ХХIV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Вынікі ХХIV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

13 чэрвеня Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад № 98 “Аб выніках XХIV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»”.

У конкурсе прыняла ўдзел 41 публічная бібліятэка: 15 цэнтральных і 26 бібліятэк-філіялаў, сярод якіх 10 дзіцячых. Згодна з загадам, бібліятэкі будуць прадстаўлены да ўзнагароджання.

У намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”

першая прэмія (50 базавых велічынь):
Светлагорская раённая дзіцячая бібліятэка Светлагорскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гомельскай вобласці;
Лабковіцкая сельская бібліятэка-музей дзяржаўнай установы культуры “Бібліятэчная сетка Крычаўскага раёна” Магілёўскай вобласці;

другая прэмія (40 базавых велічынь):
Касцюковіцкая раённая дзіцячая бібліятэка імя А. Пісьмянкова дзяржаўнай установы культуры “Бібліятэчная сетка Касцюковіцкага раёна” Магілёўскай вобласці;
Псышчаўская сельская бібліятэка Іванаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Брэсцкай вобласці;

трэцяя прэмія (30 базавых велічынь): Пінская гарадская дзіцячая бібліятэка імя Я. Коласа дзяржаўнай установы культуры “Пінская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці;
Гатаўская сельская бібліятэка-клуб Мінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Мінскай вобласці.

У намінацыі “За навацыі ў сферы бібліятэчнай справы”

першая прэмія (50 базавых велічынь):
дзяржаўная ўстанова культуры “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” Мінскай вобласці;
Бяседавіцкая бібліятэка флоры і фаўны дзяржаўнай установы культуры “Бібліятэчная сетка Хоцімскага раёна” Магілёўскай вобласці;

другая прэмія (40 базавых велічынь):
Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. Таўлая Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Баранавічы Брэсцкай вобласці;
Ізбіноўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік” Мінскай вобласці;

трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):
Бялыніцкая цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка” Магілёўскай вобласці;
Барсееўская сельская бібліятэка-філіял № 3 дзяржаўнай установы культуры “Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці.

У намінацыі “За пошукавую і даследчыцкую работу”

першая прэмія (50 базавых велічынь):
Асіповіцкая цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Асіповіцкага раёна” Магілёўскай вобласці;
Курынская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці;

другая прэмія (40 базавых велічынь):
Маларыцкая цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Маларыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці;

трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):
Рэчыцкая цэнтральная раённая бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці;
Камунараўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Буда-Кашалёўская цэнтральная раённая бібліятэка” Гомельскай вобласці.

У намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання”

першая прэмія (50 базавых велічынь):
дзяржаўная ўстанова культуры “Навагрудская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;

другая прэмія (40 базавых велічынь):
Клімавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Я. Пехцерава дзяржаўнай установы культуры “Клімавіцкая бібліятэчная сетка” Магілёўскай вобласці;
філіял “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” дзяржаўнай установы культуры “Воранаўская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;

трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):
Камянецкая раённая дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Камянецкая раённая бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці.

Заахвочвальная прэмія (5 базавых велічынь):

бібліятэка-філіял № 14 імя У. Караткевіча дзяржаўнай установы “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Віцебска” Віцебскай вобласці;
Ашмянская раённая дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Ашмянская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;
бібліятэка-філіял № 2 імя К. Сіманава дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка” Віцебскай вобласці;
філіял “Дзіцячая раённая бібліятэка” дзяржаўнай установы культуры “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” Гродзенскай вобласці;
дзяржаўная ўстанова культуры “Мастоўская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;

 

 

Полацкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. Скарыны дзяржаўнай установы культуры “Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці;
Негарэльская сельская бібліятэка Дзяржынскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Мінскай вобласці;
Поразаўская гарпасялковая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Свіслацкая раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;
дзяржаўная ўстанова культуры “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса” Мінскай вобласці;
дзіцячая бібліятэка-філіял № 8 імя Н. Крупскай дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці.

Бібліятэкарам