ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" Вынікі XV Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"

Вынікі XV Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"

У першым паўгоддзі 2007 г. Беларускі фонд культуры, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падвялі вынікі штогадовага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры", які праводзіўся з мэтай актывізацыі ролі бібліятэк у адраджэнні нацыянальнай культуры, прапаганды нацыянальнай гісторыі і лепшых традыцый. Па выніках конкурсу былі ўстаноўлены прэміі для публічных бібліятэк (дзіцячых і школьных) з уручэннем дыпломаў.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу работа бібліятэк ацэньваецца з улікам матэрыялаў, дадзеных у выглядзе пашыраных аналітычных даведак, у якіх шырока адлюстравана дзейнасць бібліятэкі.

Былі ўстаноўлены тры намінацыі:

  • "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем";
  • "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы";
  • "За пошукавую і даследчую работу па напісанні гісторыі сваёй бібліятэкі".

Па выніках конкурсу грашовымі прэміямі адзначаны 12 бібліятэчных калектываў і тры намінанты:

  1. Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (дырэктар Лабастава Г.Б.)
  2. Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (дырэктар Войцік Л.У.)
  3. Наваполацкая гарадская дзіцячая бібліятэка № 3 імя С.Я. Маршака Віцебскай вобласці (загадчык Бакуліна Т.К.)
  4. Смаргонская дзіцячая раённая бібліятэка Гродзенскай вобласці (загадчык Булай А.М.)
  5. Дзіцячая бібліятэка № 16 ДУ "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска" (загадчыца Ціткова В.І.)
  6. Негаўская сельская бібліятэка Буда-Кашалёўскай РЦБС Гомельскай вобласці (бібліятэкар II катэгорыі Старасотнікава Г.А.)
  7. Палеская сельская бібліятэка Чачэрскай РЦБС Гомельскай вобласці (бібліятэкар I катэгорыі Патапава Н.Ф.)
  8. Лабковіцкая сельская бібліятэка Крычаўскай РЦБС Магілёўскай вобласці (бібліятэкар Пруднікава А.М.)
  9. Людвіноўская сельская бібліятэка Вілейскай РЦБС Мінскай вобласці (загадчыца Ніжнік Г.І.)
  10. Ліцвянская сельская бібліятэка Уздзенскай РЦБС Мінскай вобласці (загадчыца Сяліцкая Н.А.)
  11. Чарняўская сельская бібліятэка Маларыцкай РЦБС Брэсцкай вобласці (бібліятэкар Чырук В.А.)
  12. Ліпнішкаўская сельская бібліятэка Іўеўскай РЦБС Гродзенскай вобласці (бібліятэкар Захарэвіч Т.С.)

У ліку намінантаў:

  • Каладзішчанская сельскай бібліятэкі № 1 Мінскай РЦБС (загадчыца Седлярова С.В.) (намінацыя "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем");
  • ДУ "Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна" (намінацыя "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы");
  • ДУ "Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна" (намінацыя "За пошукавую і даследчую працу па напісанні гісторыі бібліятэкі").
111