ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" Вынікі ХІХ Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"

Вынікі ХІХ Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"

У ім ўзялі ўдзел 39 публічных бібліятэк, якія прадставілі 41 работу. Традыцыйна найбольш актыўны ўдзел у конкурсе ўзялі бібліятэкі Мінскай вобласці, прадставіўшы 15 работ. З Магілёўскай вобласці было даслана 8 работ, з Гродзенскай – 6, Брэсцкай – 5, Гомельскай – 4, Віцебскай – 2. Мінск быў прадстаўлены 1 работай з Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк.

Па заяўленых намінацыях работы размеркаваліся наступным чынам:

  • у намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем” – 11 работ;
  • у намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы” – 10 работ;
  • у намінацыі “За пошукавую і даследчую працу” – 20 работ.

27 красавіка адбылося пасяджэнне журы конкурсу. Усе члены журы аднадушна адзначылі высокі ўзровень прадстаўленых работ і вызначылі лепшыя.

31 мая 2011 года міністрам культуры Рэспублікі Беларусь П.П. Латушкам быў падпісаны загад № 95 «Аб выніках XIX рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры», паводле якога названы пераможцы.

У намінацыі "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем"

першая прэмія (1 500 000 руб.):

Дзіцячая бібліятэка № 4 ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска” (загадчыца Бусел Л.С.);

Семежаўская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Капыльскага раёна Мінскай вобласці (загадчыца Пілат Н.А.);

                                                                                                                       

другая прэмія (1 250 000 руб.):

Рэчыцкая гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.П. Гайдара Гомельскай вобласці (загадчыца Канцавая Г.У.);

Лапаціцкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці (загадчыца Шамалава Н.А.);

                                                                                                                       

трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):

Дзіцячая бібліятэка № 6 імя М. Астроўскага УК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска” Магілёўскай вобласці (загадчыца Хархалёва В.У.);

Межанская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці (бібліятэкар Бялюн Л.П.).

                                                                                                                       

У намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнага справы"

першая прэмія (1 500 000 руб.):

УК “Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна” (дырэктар Сарокіна І.У.);

другая прэмія (1 250 000 руб.):

Слуцкая гарадская дзіцячая бібліятэка-філіял № 3 Мінскай вобласці (загадчыца Шахновіч Г.М);

трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):

Лідская цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Купалы Гродзенскай вобласці (дырэктар Шабаліна Г.А.).

У намінацыі “За пошукавую і даследчую працу”

першая прэмія (1 500 000 руб.):

УК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” (дырэктар Мальцава Л.У.);

Гарадзецкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (бібліятэкар Алейнікава В.В.);

                                                                                                                       

другая прэмія (1 250 000 руб.):

Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка Брэсцкай вобласці (загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Томарава І.П.);

Рудня-Марымонаўская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (бібліятэкар Бандарэнка Т.П.);

                                                                                                                       

трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):

Ельская цэнтральная раённая бібліятэка Гомельскай вобласці (дырэктар Суткаленка Н.А.);

Нацкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці (бібліятэкар Бярцэвіч Л.Я.).

                                                                                                                       

Заахвочвальная прэмія (500 000 руб.):

Маларыцкая цэнтральная раённая бібліятэка Брэсцкай вобласці (загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Кучына Г.У.);

Віцебская цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага Віцебскай вобласці (вядучы бібліятэкар аддзела бібліятэчнай рэкламы і маркетынгу Каржыцкая С.А.);

Белагурнаўская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці (бібліятэкар Статкоўская К.М.);

Клічаўская цэнтральная раённая бібліятэка Магілёўскай вобласці (дырэктар Фісько І.У.);

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Шчэрбакова В.У.);

Мар’інагорская гарадская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (загадчыца Свірыдзенка Т.Д.);

Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса Мінскай вобласці (дырэктар Драчан А.У.);

Смалявіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Багдановіча Мінскай вобласці (метадыст Сёмуха Н.М.);

Чурлёнская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Вілейскага раёна Мінскай вобласці (бібліятэкар Карыба З.І.);

Бібліятэка – музей народнай творчасці і побыту в. Леванова сеткі публічных бібліятэк Барысаўскага раёна Мінскай вобласці (бібліятэкар Несцяровіч М.М.).

111