ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" Вынікі XVII Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"

Вынікі XVII Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"

Падведзены вынікі штогадовага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" за 2008 год.

Мэта конкурсу – узмацненне ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва, распаўсюджванне ідэі беларускасці, прапаганда нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры.

Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях:

  • "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем";
  • "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы";
  • "За пошукавую і даследчую працу".

У 2008 годзе ў ім прынялі ўдзел 36 публічных бібліятэк. Найбольшая колькасць удзельнікаў была прадстаўлена з Мінскай вобласці – 13 бібліятэк. Бібліятэкі Гродзенскай і Магілёўскай абласцей даслалі па 6 работ, Брэсцкай – 4, Гомельскай і Віцебскай – па 3.

4 чэрвеня 2009 года Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад № 117 "Аб выніках XVII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»", згодна з якім бібліятэкі былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.

У намінацыі "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем"

першая прэмія (1 500 000 руб.):

Камсеніцкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (бібліятэкар Пановіч Н.Н.);

Гарадская бібліятэка імя Еўфрасінні Полацкай сеткі публічных бібліятэк г. Віцебска Віцебскай вобласці (загадчык Арцюх Л.Н.);

другая прэмія (1 250 000 руб.):

Баброўская сельская бібліятэка-музей сеткі публічных бібліятэк Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці (загадчык Хмелева А.П.);

Антопальская гарпасялковая бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці (загадчык Шульжэнка Л.Ф.);

трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):

Чырванасельская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці (бібліятэкар Лагута М.В.);

Рэчыцкая цэнтральная раённая бібліятэка Гомельскай вобласці (дырэктар Елісеева Т.Ф.).

У намінацыі "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы"

першая прэмія (1 500 000 руб.):

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (галоўны бібліёграф Жук Л.Н.).

У намінацыі "За пошукавую і даследчую работу"

першая прэмія (1 500 000 руб.):

Ардацкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (бібліятэкар Гарбачова І.В.);

Слуцкая цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (дырэктар Гурыновіч Л.В.);

другая прэмія (1 250 000 руб.):

Чкалаўская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (бібліятэкар Ермакова Т.П.);

Хоцімская цэнтральная раённая бібліятэка Магілёўскай вобласці (дырэктар Касталонава Р.А.);

трэцяя прэмія: (1 000 000 руб.):

Пухавіцкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (загадчык Раўтовіч С.С.);

Клецкая цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (дырэктар Цімавец Л.В.).

Заахвоціць (500 000 руб.):

Скідзельскую гарадскую бібліятэку сеткі публічных бібліятэк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (бібліятэкар Жвалеўская Г.Л.)

Намінацыя "За значны
ўклад у выхаваўчую працу
з падрастаючым пакаленнем"
Намінацыя "За навацыі ў галіне
бібліятэчнай справы "
Намінацыя "За пошукавую і
даследчую працу "

Бібліятэкарам