ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" Вынікі ХХV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Вынікі ХХV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 чэрвеня 2017 г. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад № 128 “Аб выніках XХV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»”.

У конкурсе прыняло ўдзел 36 публічных бібліятэк: 12 цэнтральных і 24 бібліятэкі-філіялы, сярод якіх 15 гарпасялковых і сельскіх.

Згодна з загадам бібліятэкі будуць прадстаўлены да ўзнагароджання.

У намінацыі "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем"

першая прэмія (50 базавых велічынь):

Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы" Брэсцкай вобласці;
Чэрнеўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Дрыбінская бібліятэчная сетка" Магілёўскай вобласці;

другая прэмія (40 базавых велічынь):

Раённая дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Горацкая раённая бібліятэчная сетка" Магілёўскай вобласці;
Камянюцкая сельская бібліятэка-філіял № 20 дзяржаўнай установы культуры "Камянецкая раённая бібліятэчная сістэма" Брэсцкай вобласці;

трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):

Бібліятэка-філіял № 2 дзяржаўнай установы "Сетка публічных бібліятэк г. Гомеля";
Дварышчанская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы" Гродзенскай вобласці;

У намінацыі "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы"

першая прэмія (50 базавых велічынь):

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса ўстановы культуры "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэках г. Магілёва";
Агарэвіцкая сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" Брэсцкай вобласці;

другая прэмія (40 базавых велічынь):

Цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" Брэсцкай вобласці;
Ржаўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна";

трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):

Дзяржаўная ўстанова культуры "Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева" Мінскай вобласці;
Філіял Сапоцкінская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр турызму і краязнаўства дзяржаўнай установы культуры "Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр";

У намінацыі "За пошукавую і даследчую працу"

першая прэмія (50 базавых велічынь):

Дзяржаўная ўстанова культуры "Зэльвенская раённая бібліятэка" Гродзенскай вобласці;
Казловіцкая сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Калінкавіцкага раёна" Гомельскай вобласці;

другая прэмія (40 базавых велічынь):

Гарадская бібліятэка № 4 імя Б.М. Мікуліча ўстановы культуры "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска" Магілёўскай вобласці;
Сасноўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" Віцебскай вобласці;

трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):

Цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" Брэсцкай вобласці;
Махроўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Іванаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава" Брэсцкай вобласці;

У намінацыі "За падтрымку і развіццё чытання"

першая прэмія (50 базавых велічынь):

Дзяржаўная ўстанова культуры "Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік" Мінскай вобласці;
Салтаноўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк" Гомельскай вобласці;

другая прэмія (40 базавых велічынь):

Дзіцячая бібліятэка № 10 дзяржаўнай установы "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк" г. Мінска;
Філіял "Пагародзенская сельская бібліятэка" дзяржаўнай установы культуры "Воранаўская раённая бібліятэка" Гродзенскай вобласці;

трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):

Цэнтральнуая раённая бібліятэка імя Я. Янішчыц дзяржаўнай установы культуры "Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" Брэсцкай вобласці;
Махаўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Магілёўская раённая сетка публічных бібліятэк" Магілёўскай вобласці.

Заахвочвальныя прэміі (10 базавых велічынь):

Дзіцячая бібліятэка імя А.С. Пушкіна дзяржаўнай установы культуры "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка" Віцебскай вобласці;
Іўеўская дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Іўеўская раённая бібліятэка" Гродзенскай вобласці;
Завалочыцкая сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Сетка публічных бібліятэк Глускага раёна" Магілёўскай вобласці;
Цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры "Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" Віцебскай вобласці.

111