Cкладальнікі каталога – Г.Я. Галенчанка (д.г.н.), Т.В. Непарожная, Т.К. Радзевіч
Складальнікі электроннага выдання – Г.У. Кірэева, А.А. Суша, К.В. Языковіч
Адказны рэдактар – Г.У. Кірэева.
CD-ROM уяўляе сабой дапоўненае і перапрацаванае электроннае перавыданне зводнага каталога “Кніга Беларусі” (Мінск, 1986) і складаецца з трох раздзелаў: старадрукаваныя кірылічныя кнігі ХVІ–ХVІІІ стст.; выданні на беларускай мове XІХ – пачатку XX ст.; выданні на рускай мове ХIХ – пачатку XX ст.. Уключаны выданні са збораў бібліятэк і музеяў Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, Швецыі, ЗША і інш.
Дыск змяшчае якасны ілюстрацыйны матэрыял і электронныя паўнатэкставыя копіі 12 выданняў.
Электронны рэсурс будзе карысным і цікавым для даследчыкаў гісторыі кніжнай культуры Беларусі, літаратуразнаўцаў, супрацоўнікаў бібліятэк, архіваў, музеяў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
ЗМЕСТ:
Аб’ём – 200 Мб. Тыраж – 150 экз.
Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.