ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіАрхіў электронных выданняў за 2000–2005 гг.

Архіў электронных выданняў за 2000–2005 гг.

Асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 2000-2004 гг.

Асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 2000–2004 гг.

CD-ROM уключае асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за 2005 г.: загады, пастановы і рашэнні калегій, іншыя распарадчыя дакументы.
Прызначаны для забеспячэння арганізацый і ўстаноў культуры неабходнымі галіновымі нарматыўна-рэгламентавальнымі дакументамі.

Новая літаратура па культуры і мастацтве 2005 г.

Новая літаратура па культуры і мастацтву 2005 г.

Электронная версія бібліяграфічнага паказальніка змяшчае інфармацыю пра кнігі, манаграфіі, брашуры, навуковыя зборнікі, матэрыялы канферэнцый, дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый. Таксама прадстаўлена інфармацыя пра артыкулы са зборнікаў і серыяльных выданняў, пра публікацыі ў перыядычным друку па ўсіх пытаннях гісторыі і сучаснага стану культуры і мастацтва Беларусі за 2005 г., незалежна ад мовы і месца выдання. На дыску прадстаўлена інфармацыя пра больш за 12,5 тыс. публікацый. Большасць бібліяграфічных запісаў забяспечана анатацыямі.

Национальная библиотека Беларуси

Национальная библиотека Беларуси

CD-ROM змяшчае інфармацыю па розных аспектах дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Асветлена гісторыя бібліятэкі, яе сучасны стан і перспектывы развіцця ў новым будынку.

Концептуальные основы развития Национальной библиотеки Беларуси как республиканского информационного и социокультурного центра

Концептуальные основы развития Национальной библиотеки Беларуси как республиканского информационного и социокультурного центра

Прадстаўлены асноўныя канцэптуальныя дакументы, якія вызначаюць шляхі развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў якасці рэспубліканскага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра.

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941–1945)

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941–1945)

Аснову інфармацыі, якая змяшчаецца ў выданні, складаюць бібліяграфічныя паказальнікі, выдадзеныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў перыяд з 1980 па 1996 год. У іх змешчаны звесткі пра манаграфіі, аўтарэфераты дысертацый, мемуарную, навукова-папулярную літаратуру, главы, раздзелы з кніг, зборнікаў, артыкулы з часопісаў і іншыя дакументы на рускай, беларускай, замежных мовах, у тым ліку аўтараў беларускага замежжа. Дакументы ахопліваюць перыяд з 1941 па 1994 год. У якасці дадаткаў прадстаўлены алічбаваныя газеты, лістоўкі, плакаты з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама адрасы інтэрнэт-рэсурсаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.

Беларускі каляндар, 2004 - 2005 гг.

Беларускі каляндар, 2004 – 2005 гг.

На CD-ROM прадстаўлены пералік юбілейных дат, што маюць важнае значэнне для рэспублікі: юбілеі вядомых дзеячаў Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі, культуры, эканомікі і г.д., адыгралі важную ролю ў гісторыі або грамадскім жыцці; даты найважнейшых гістарычных падзей; аб’ектаў прыроды рэспубліканскага значэння, навуковых і навучальных устаноў, устаноў культуры, прадпрыемстваў і г.д.

Беларускі танцавальны фальклор (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)

На дыску запісана музыка да 21 беларускага танца. Сярод іх самыя распаўсюджаныя: "Лявоніха", "Бульба", "Юрачка", "Крыжачок", полька "Весялуха", "Кракавяк" і іншыя.

Бібліятэка. Дзеці. Кніга

Бібліятэка. Дзеці. Кніга

На CD-ROM прадстаўлены матэрыялы, у якіх прааналізаваны стан бібліятэчнага абслугоўвання дзіцячага насельніцтва рэспублікі, дадзены методыка-бібліяграфічныя рэкамендацыі па працы бібліятэк з беларускай мастацкай літаратурай, прадухіленні дэвіянтных паводзін у падлеткаў і інш.
Разлічаны на бібліятэчных работнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў БДУКіМ.

Издания петровского времени: книги гражданской печати (1708-1725)

Издания петровского времени: книги гражданской печати (17081725)

Прапанаваны да ўвагі каталог выданняў грамадзянскага друку пятроўскага часу ўключае апісанні кніг, што захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
У аснову працы па яго складанні пакладзены прынцып апісання кніг de visu. У каталог уключаны апісанні 12 выданняў у 11 пераплётах (13 экз.), выдадзеных у маскоўскай і Санкт-Пецярбургскай друкарнях з 1710 па 1726 год.
CD-ROM будзе карысны работнікам бібліятэк, музеяў, гісторыкам, філолагам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй кніжнай культуры.

История раннего христианства

История раннего христианства

CD-ROM з’яўляецца электронным аналагам бібліяграфічнага паказальніка, які ўключае літаратуру па гісторыі ранняга хрысціянства (I–VIll стст. н.э.) на рускай і беларускай мовах, выдадзеную з 1800 па 1995 г., якая захоўваецца ў найбуйнейшых бібліятэках краіны: Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Фундаментальнай бібліятэцы БДУ.
Паказальнік разлічаны на бібліятэчных работнікаў, даследчыкаў, выкладчыкаў, аспірантаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемамі гісторыі ранняга хрысціянства.

Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стагоддзя (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)

Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ – сярэдзіна ХХ стагоддзя = Литературное наследие Беларуси, ХІ – середина ХХ века = Literary Heritage of Belarus, XI middle XX century

CD-ROM уключае матэрыялы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і складаецца з двух раздзелаў: "Старажытная беларуская літаратура, XI – першая палова XVIII стагоддзя" і "Новая беларуская літаратура, другая палова XVIII – сярэдзіна XX стагоддзя".

Нарматыўна-прававое забеспяченне дзейнасці бібліятэк

Нарматыўна-прававое забеспяченне дзейнасці бібліятэк

CD-ROM уключае тэксты законаў, пастаноў, палажэнняў і іншых нарматыўных актаў, якія рэгулююць арганізацыю і дзейнасць бібліятэк рэспублікі. Дакументы размешчаны ў храналагічным парадку. Паўнатэкставую частку дыска дапаўняе спіс нарматыўных прававых актаў, якія ў той ці іншай ступені датычацца дзейнасці бібліятэк.

Публічныя бібліятэкі ў кантэксце часу

Публічныя бібліятэкі ў кантэксце часу

На CD-ROM прадстаўлены аналітычныя матэрыялы, якія раскрываюць вопыт работы публічных бібліятэк рэспублікі на сучасным этапе, а таксама навукова-метадычныя рэкамендацыі па рэалізацыі прыярытэтных кірункаў іх дзейнасці.

Старажытная паштоўка ХІХ - пачатку ХХ ст. з краявідамі Беларусі

Старажытная паштоўка ХІХ – пачатку ХХ ст. з краявідамі Беларусі

Дыск дэманструе калекцыю старажытных беларускіх паштовак з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Калекцыя ўключае 243 паштоўкі з выявамі беларускіх гарадоў (вуліцы, пабудовы, замкі, помнікі), выдадзеныя на тэрыторыі нашай краіны і за мяжой у перыяд 1900–1916 гг. Паштоўкі прыцягнуць увагу гісторыкаў, краязнаўцаў, архітэктараў, рэстаўратараў, мастакоў і ўсіх, каго цікавіць гісторыя Беларусі.

Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і сацыяльная значнасць бібліятэк

Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і сацыяльная значнасць бібліятэк

CD-ROM уключае тэксты дакладаў, што прагучалі 29–30 кастрычніка 2003 г. на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і сацыяльная значнасць бібліятэк".

Электроннае выданне з’яўляецца аналагам зборніка матэрыялаў навуковых прац "Современные информационные технологии и социальная значимость библиотек", выдадзенага ВТАА "Красико-Принт" у 2004 г.

Шлях да Перамогі: песні ваенных гадоў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 60-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў

Шлях да Перамогі: песні ваенных гадоў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 60-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў

CD-ROM змяшчае песні ваенных гадоў, якія палюбіліся слухачам розных пакаленняў.

111