ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкі

Электронныя выданні бібліятэкі

Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2018 год

1000-годдзе Брэста: праз прызму старадаўніх дакументаў

Адказны за выпуск Градоўкіна І.У.

На кампакт-дыску прадстаўлены (у выглядзе бібліяграфічнай, паўнатэкставай, фактаграфічнай інфармацыі) дакументы і матэрыялы, прысвечаныя гісторыі аднаго з самых старажытных гарадоў Беларусі.

Выданне падрыхтавана сумесна з Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага, Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А.С. Пушкіна, кафедрай крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальным гістарычным архівам Рэспублікі Беларусь у межах прыкладной навукова-даследчай работы “Віртуальная рэканструкцыя дакументаў і матэрыялаў па рэгіянальнай гісторыі Беларусі”.

Прызначана для навуковых работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, супрацоўнікаў музеяў і архіваў, аматараў айчыннай гісторыі.


Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: газеты 1917–1922 гг.

Адказны за выпуск Гарбачова Л.В.

Электроннае выданне прысвечана надзвычай складанаму, супярэчліваму, але вельмі важнаму перыяду ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці на пачатку ХХ ст. Бурлівыя падзеі гэтага перыяду знаходзілі адлюстраванне на старонках шматлікіх газет, якія выходзілі як на тэрыторыі сучаснай Беларусі, так і ў Вільні, Пецярбургу, іншых рэгіёнах.

На дыску прадстаўлены электронныя копіі беларускіх газет 1917–1922 гг. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, іншых арганізацый і ўстаноў.

Разлічана на шырокае кола карыстальнікаў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.

111