ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2015–2017 гг.

Электронныя выданні 2015–2017 гг.

pdf.pngТэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2017 год
Электронныя выданні 2017
 

Социологические исследования в библиотеке: подготовка, организация, проведение

У выданні апісваюцца асноўныя этапы правядзення сацыялагічнага даследавання, пачынаюы ад яго падрыхтоўкі і заканчваючы напісаннем навуковай справаздачы, даюцца рэкамендацыі па выбары метадаў, прыводзяцца прыклады з вопыту работы.

pdf.pngТэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2016 год
Электронныя выданні 2016

Агляд дзейнасці бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2011–2015)

У выданні ўсебакова аналізуюцца асноўныя кірункі дзейнасці бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2011–2015 гг.: арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання, фарміраванне і выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк, даведачна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне, стан аўтаматызацыі бібліятэк, навукова-метадычная работа, работа з бібліятэчнымі кадрамі.


Деятельность Витебской ученой архивной комиссии (1909–1919): документы и материалы

На кампакт-дыску прадстаўлены бібліяграфічная, фактаграфічная, паўнатэкставая інфармацыя пра гісторыю дзейнасці Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, асоб, звязаных з работай установы; лічбавыя копіі выданняў камісіі і публікацый яе супрацоўнікаў; суправаджальныя матэрыялы (навуковыя, даведачныя, ілюстрацыйныя).

"З верай і праўдай прайшоў праз эпоху...": да 120-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы (1896–1991)

Электроннае выданне прысвечана жыццю і творчай дзейнасці беларускага драматурга, байкапісца, празаіка, мовазнаўца, грамадскага дзеяча Кандрата Крапівы (1896–1991), 120-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў 2016 г.

Паэт красы і гармоніі: да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча (1891–1917) (выданне 2-е, дапоўненае)

Электроннае выданне прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча – паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка, класіка беларускай літаратуры.

pdf.pngТэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2015 год
Электронныя выданні 2015

Дакументы і матэрыялы аб дзейнасці Горы-Горацкага земляробчага інстытута: да 175-годдзя Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі

Электроннае выданне змяшчае бібліяграфічную, фактаграфічную, у тым ліку біяграфічную, інфармацыю; лічбавыя копіі дакументаў і матэрыялаў пра гісторыю дзейнасці Горы-Горацкай земляробчай школы, Горы-Горацкага земляробчага інстытута, горацкіх сярэдніх сельскагаспадарчых устаноў; навукова-гістарычныя артыкулы і даведкі, іншыя матэрыялы.

Подпольная и партизанская печать Беларуси. 3-е изд., дополненное

Электроннае выданне, прысвечанае 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўляе электронныя копіі падпольнага і партызанскага друку, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Музея Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Складаецца з трох раздзелаў: лістоўкі, часопісы, газеты.

 

Региональная история Беларуси в документах и материалах Виленской археографической комиссии (1864–1915)

На кампакт-дыску прадстаўлены бібліяграфічная, паўнатэкставая, фактаграфічная інфармацыя пра гісторыю дзейнасці Віленскай археаграфічнай камісіі, асоб, звязаных з работай установы; лічбавыя копіі зборнікаў актавых дакументаў і іншых выданняў камісіі; суправаджальныя матэрыялы (навуковыя, даведачныя, аўдыявізуальныя).

Служыць Радзіме…: да 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765–1833)

Электроннае выданне прысвечана жыццю і творчай дзейнасці вядомага дыпламата, кампазітара, палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага (1765–1833), 250-годдзе з дня нараджэння якога ўключана ў спіс юбілейных дат ЮНЕСКА на 2015 г.

Бібліятэкарам