ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2009–2010 гг.Друкаваныя выданні 2009 годаНациональная библиотека Беларуси. Учебное пособие для вузов

Национальная библиотека Беларуси. Учебное пособие для вузов

Аўтар – Матульскі Р.С.

У дапаможніку выкладаецца гісторыя станаўлення і развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – захавальніцы спадчыны беларускага народа, якая стала сімвалам беларускай дзяржаўнасці.

Асаблівая ўвага нададзена архітэктурна-канструкцыйным і інфармацыйна-тэхналагічным характарыстыкам новага будынка, фарміраванню інфармацыйных рэсурсаў, абслугоўванню карыстальнікаў, сацыякультурнай, навукова-даследчай, навукова-метадычнай, міжнароднай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), яе арганізацыйна-кіраўніцкай структуры і фарміраванню персаналу.

Выданне знаёміць з найбагацейшымі інфармацыйнымі рэсурсамі, якія мае галоўная бібліятэка краіны – рэспубліканскі інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр. У дапаможніку ўпершыню комплексна і шматаспектна разгледжана электронная бібліятэка, што фарміруецца НББ.

Кніга будзе цікавая не толькі для спецыялістаў бібліятэчнай справы, але і для культуролагаў, гісторыкаў, архітэктараў, спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій.

Аб’ём – 135 ст. Тыраж – 300 экз.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам