ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2009–2010 гг.

Друкаваныя выданні 2009–2010 гг.

Друкаваныя выданні

Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2010 год

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 2

Штогадовы з працягам навукова-практычны зборнік «Бібліятэчны веснік» прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк рэспублікі.

Грунвальдская бітва ў выявах: па матэрыялах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: камплект паштовак

Камплект паштовак падрыхтаваны на аснове выяўленчых матэрыялаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: гравюр, рэпрадукцый, ілюстрацый, прысвечаных самай вялікай бітве Сярэднявечча – бітве пад Грунвальдам, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г.

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 12

Зборнік навуковых артыкулаў з’яўляецца мнагапрофільным навуковым выданнем, што рэцэнзуецца, уключаным у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных навуках (бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства, кнігазнаўства), гістарычных навуках (дакументалістыка, дакументазнаўства, архівазнаўства) і культуралогіі.

Материалы VI Международных книговедческих чтений «Библиотеки в формировании инновационной среды для развития науки, образования и бизнеса»

Зборнік складаецца з тэкстаў выступленняў удзельнікаў VI Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Бібліятэкі ў фарміраванні інавацыйнага асяроддзя для развіцця навукі, адукацыі і бізнесу”, якія ў лістападзе 2010 г. будзе праводзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Национальная библиотека Беларуси: учебное пособие

Аўтар дапаможніка – дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), доктар педагагічных навук, прафесар Матульскі Р.С. знаёміць чытача з найбагацейшымі інфармацыйнымі рэсурсамі, якімі валодае галоўная бібліятэка краіны – рэспубліканскі і сацыякультурны цэнтр.

Нацыянальны дакумент як аб’ект дзейнасці бібліятэк Беларусі: зборнік артыкулаў

У выданні разгледжаны нацыянальны дакумент як культурная каштоўнасць Беларусі, якая адлюстроўвае дасягненні айчыннай навукі, вытворчасці, адукацыі, мастацтва, узровень выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці.

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Бюлетэнь аператыўна дае інфармацыю аб найбольш значных навінках беларускага друку, змяшчае тэматычныя і персанальныя бібліяграфічныя спісы-дадаткі.

Разработка и внедрение виртуальных сервисов: методическое пособие

У дапаможніку разглядаюцца арганізацыйна-тэхналагічныя аспекты разпрацоўкі і ўкаранення віртуальных сэрвісаў у бібліятэках, прыводзяцца спіс рэкамендаванай літаратуры, пералік бясплатных пакетаў прікладных праграм, якія могуць выкарыстоўвацца для распрацоўкі віртуальных сэрвісаў.

Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2009 год

Библиотеки Беларуси: справочник

Библиотеки Беларуси: справочник

Даведнік складаецца з трох тамоў, адлюстроўвае інфармацыю пра бібліятэкі ўсіх міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь. У выданні прадстаўлены адрасы, тэлефоны, рэжым работы, звесткі пра кіраўнікоў і іншыя рэквізіты бібліятэк.

Материалы V Международных книговедческих чтений Электронные библиотеки в ликвидации информационного неравенства

Материалы V Международных книговедческих чтений «Электронные библиотеки в ликвидации информационного неравенства»

Зборнік складаецца з тэкстаў выступленняў удзельнікаў V Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Электронныя бібліятэкі ў ліквідацыі інфармацыйнай няроўнасці”, якія ў кастрычніку 2009 годаправодзіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі платных паслуг у бібліятэках

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі платных паслуг у бібліятэках

У метадычных рэкамендацыях раскрываецца парадак і механізм фарміравання цэн на паслугі бібліятэк з улікам патрабаванняў дзеючага заканадаўства.

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып.11

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып.11

У чарговым зборніку навуковых прац Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае публікацыю матэрыялаў па праблемах вывучэння, захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, па гісто­рыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі = Национальная библиотека Беларуси: рэкламнае выданне

Нацыянальная бібліятэка Беларусі = Национальная библиотека Беларуси: рэкламнае выданне

Буклет знаёміць з унікальным каштоўным аб’ектам культурнай спадчыны беларускага народа – Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Национальная библиотека Беларуси. Учебное пособие для вузов

Национальная библиотека Беларуси. Учебное пособие для вузов

У дапаможніку выкладаецца гісторыя станаўлення і развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Асаблівая ўвага нададзена архітэктурна-канструкцыйным і інфармацыйна-тэхналагічным характарыстыкам новага будынка, фарміраванню інфармацыйных рэсурсаў, абслугоўванню карыстальнікаў, сацыякультурнай, навукова-даследчай, навукова-метадычнай, міжнароднай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), яе арганізацыйна-кіраўніцкай структуры і фарміраванню персаналу.

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Бюлетэнь «Новыя кнігі» аператыўна дае інфармацыю аб найбольш важных у навуковым і пазнавальным плане навінках беларускага друку, змяшчае тэматычныя і персанальныя бібліяграфічныя спісы-дадаткі.

Организация обслуживания пользователей: из опыта Национальной библиотеки Беларуси: сборник статей

Организация обслуживания пользователей: из опыта Национальной библиотеки Беларуси: сборник статей

Разглядаюцца падыходы да арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў, характарызуюцца асаблівасці асноўных напрамкаў абслугоўвання, аналізуецца эфектыўнасць асобных формаў і метадаў работы з карыстальнікамі, раскрываюцца асаблівасці тэхналагічных працэсаў абслугоўвання ва ўмовах вялікай навуковай бібліятэкі.

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 1

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 1

Выданне з працягам уключае матэрыялы па актуальных пытаннях бібліятэчнай справы як галіны: праблемы фарміравання і асаблівасці захоўвання фондаў, арганізацыі асблугоўвання карыстальнікаў, пытанні прымянення сучасных тэхналогій у стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, распрацоўцы комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм і да т. п.

Рарытэты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: камплект паштовак

Рарытэты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: камплект паштовак

У камплекце з 16 паштовак прадстаўлены выявы унікальных рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў, што захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

111