ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2019-2020 гг.

Друкаваныя выданні 2019–2020 гг.

pdf.png Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2020 год.
Друкаваныя выданні 2020

Bibliokonsltant_Analit.jpg

Аналитическое библиографическое описание: примеры и методические рекомендации: практическое пособие. (Серия "БиблиоКонсультант"; вып. 9)

Адказны за выпуск Зелянеўская Н.П.

У дапаможніку прадстаўлены метадычны матэрыял па стварэнні аналітычнага бібліяграфічнага запісу на некаторыя тыпавыя і складаныя выпадкі ў працы каталагізатара з рознымі відамі дакументаў. Прыведзена вялікая колькасць прыкладаў з сучаснай каталагізацыйнай практыкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Дапаможнік прызначаны для супрацоўнікаў бібліятэк, інфармацыйных цэнтраў і іншых бібліяграфічных устаноў, для навучэнцаў сістэмы прафесійнай адукацыі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў.

asesnsavannie_szedeura.jpg

Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія: манаграфія

Адказны за выпуск Суша А.А.

Выданне ўключае вынікі комплекснага навуковага даследавання Берасцейскай Бібліі 1563 г. – сапраўднага шэдэўра айчыннай і сусветнай культуры. Аўтарам зроблена спроба не толькі апісаць абставіны стварэння і бытавання гэтага кніжнага помніка, але і асэнсаваць яго значнасць як твора кніжнага мастацтва, моўнай культуры, біблеістыкі, літаратурнай і навуковай працы нашых продкаў, паказаць непаўторныя рысы гэтага найпрыгажэйшага, найдаражэйшага і самага вялікага выдання Беларусі XVI–XVIII стст. Дадзеная кніга – гэта спроба разгадаць таямніцы “самага загадкавага выдання часоў Вялікага Княства Літоўскага” і даць падказку сучаснікам, як неабходна аберагаць і захоўваць сваю нацыянальную спадчыну. Будзе цікавай для навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца мінулым Беларусі і будучыняй айчыннай культуры.

bib-vesnik-12.jpg

Бібліятэчны веснік: навуковы зборнік. Вып. 12

Адказны за выпуск Пшыбытка М.Г.

У чарговым выпуску навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік” шматбакова асвятляюцца пытанні гісторыі, тэорыі і метадалогіі бібліятэчнай і кніжнай справы, апісваецца роля бібліятэк краіны ў эпоху лічбавай трансфармацыі, прадстаўлены вынікі навукова-даследчых работ па вывучэнні чытання, раскрываецца сацыяльна-эканамічная праблематыка ў даследаваннях бібліятэчнай галіны, даследуюцца праблемы беларускай гістарычнай бібліяграфіі, аналізуецца развіццё бібліятэк сістэмы адукацыі. Шэраг публікацый прысвечаны фарміраванню кадравага патэнцыялу бібліятэк. Прызначаны для спецыялістаў і кіраўнікоў у галіне бібліятэчнай справы, гісторыі, культуралогіі, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў, выкладчыкаў.
Bibl svet 2017_1_oblojka-1.jpg

Бібліятэчны свет: часопіс*

Галоўны рэдактар Кірухіна Л.Г.

Часопіс, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, выдаецца з мэтай навукова-практычнага і навукова-метадычнага забеспячэння бібліятэчнай справы, а таксама раскрыцця творчага і навуковага патэнцыялу спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій. Прадстаўляе інтарэс для тых, хто вывучае бібліятэчную справу, гісторыю, краязнаўства і культуру Беларусі.

* Падпіска на часопіс праводзіцца па каталогу Белпошты “Газеты и журналы Республики Беларусь”. Індэксы выдання – 74895 (інд.), 748952 (вед.).

Віцебск у гравюрах 1920-х гадоў: камплект паштовак

Адказны за выпуск Суша А.А.

У 1920-я гады Віцебск стаў адным з сусветных цэнтраў мастацкага жыцця. Тут нараджаліся многія ідэі і творчыя напрамкі, якія ў далейшым істотна паўплывалі на развіццё выяўленчага мастацтва не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе і нават свеце. Менавіта Віцебск стаў цэнтрам мастацтва ксілаграфіі. У працах віцебскіх графікаў відавочна прасочваецца цікавасць да роднага горада, імкненне перадаць яго дух і характар. На гравюрах мы бачым цэлыя панарамы гарадскіх вуліц і кварталаў, асобныя будынкі, сцэнкі з гарадскога жыцця. Большасць з выяўленых у гэтых творах мясцін і помнікаў (прычым выяўленых вельмі рэалістычна і пры гэтым эмацыйна выразна) не захавалася да нашага часу, таму іх можна лічыць яшчэ і важнымі гістарычнымі крыніцамі. Аднак гэтыя гравюры, у адрозненне ад прац віцебскіх жывапісцаў, сёння мала вядомы сучаснікам, іх рэдка можна сустрэць на мастацкіх выставах, у дзяржаўных і прыватных калекцыях. Выданнем названых гравюр у выглядзе камплекта паштовак Нацыянальная бібліятэка Беларусі імкнецца паказаць гэту спадчыну шырокім колам грамадства, вярнуць яе ў навуковы і грамадскі ўжытак.

zdabitki_21_zialiony.jpg

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 23

Адказны за выпуск Суша К.В.

У чарговым выпуску навуковага зборніка будуць адлюстраваны матэрыялы па праблемах вывучэння, захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваныя беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры. Зборнік артыкулаў з’яўляецца навуковым выданнем, якое рэцэнзуецца і ўключана ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных, гістарычных навуках і культуралогіі. Матэрыялы зборніка ўводзяць у навуковы ўжытак унікальныя дакументальныя помнікі, новыя дакументы, факты і звесткі, звязаныя з гісторыяй кнігі і культуры Беларусі, і будуць карыснымі ўсім, хто цікавіцца нашай спадчынай.

Культура Беларусі на старонках айчынных газет 1917–1922 гг.

Адказны за выпуск Лаўрык Т.А.

Газеты, будучы сучаснікамі найважнейшых сацыяльных, палітычных, культурных і іншых гістарычных падзей, з’яўляюцца каштоўнымі першакрыніцамі, якія дазваляюць прачытаць гісторыю без купюр. У навуковым выданні праз аналіз першакрыніц і артыкулаў з беларускіх газет, заснаваных у гады змен і будаўніцтва новай дзяржавы 1917–1922 гг., асвятляюцца асноўныя тэндэнцыі фарміравання культуры Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд, калі ў нашай краіне адбывалася развіццё асветы і навукі, выяўленчага мастацтва, музыкі, тэатра, кіно, літаратуры і друку, праводзілася вялікая культурна-асветная праца. У выданне ўвайшло больш за 4 200 адзінак бібліяграфічных запісаў на артыкулы з беларускіх газет 1917–1922 гг., дапоўненых анатацыямі і поўнымі тэкстамі публікацый, прагледжаных de vizu, якія раскрываюць развіццё культуры Беларусі найноўшага часу. Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў ВНУ, краязнаўцаў, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.
Bookface.jpg

Материалы VІI Международного конгресса “Библиотека как феномен культуры”

Адказны за выпуск Есіс Н.С.

Зборнік змяшчае матэрыялы VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, які ладзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Публікуюцца даклады вядомых спецыялістаў найбуйнейшых бібліятэк, навукова-даследчых устаноў, прадстаўнікоў іншых арганізацый Беларусі і замежных краін, прысвечаныя актуальным пытанням развіцця бібліятэчнай справы. Матэрыялы публікуюцца ў аўтарскай рэдакцыі.

materyyaly-16-mizh-chyt.jpg

Матэрыялы ХVI Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Адказны за выпуск Суша К.В.

Зборнік змяшчае матэрыялы ХVІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, прысвечаных 500-годдзю заснавання славутага Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі, якія праходзілі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 15 мая 2020 г. Публікуюцца даклады вядомых даследчыкаў і спецыялістаў нацыянальных і буйнейшых бібліятэк, музеяў, архіваў, навучальных і навукова-даследчых устаноў Беларусі і замежных краін, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці нацыянальнай кніжнай культуры, развіццю асветніцкіх традыцый Беларусі.

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку**

Адказны за выпуск Градоўкіна І.У.

Штомесячны ўніверсальны бібліяграфічны бюлетэнь інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, найбольш значныя артыкулы з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні. У якасці дадаткаў друкуюцца біяграфічныя спісы або агляды, прысвечаныя значным гістарычным падзеям і актуальным пытанням сучаснага развіцця Беларусі, «Беларускі каляндар, 2020 год», а таксама матэрыялы да юбілеяў выдатных дзеячаў краіны, шэрага арганізацый і ўстаноў, што складаюць аснову эканомікі, культуры, навукі і асветы Беларусі. Прызначаны ў дапамогу прафесійнай дзейнасці работнікаў бібліятэк, іншых культурных і асветных устаноў, а таксама студэнтам, навучэнцам і ўсім неабыякавым да гісторыі, культуры і сучаснага жыцця сваёй краіны, тым, хто адчувае неабходнасць аператыўна атрымліваць патрэбную інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і арганізацыі вольнага часу.

** Падпіска на часопіс праводзіцца па каталогу Белпошты “Газеты и журналы Республики Беларусь”. Індэксы выдання – 74972 (інд.), 749722 (вед.).
  Французскі суперэкслібрыс XVI–XVIII стст.: камплект паштовак

Адказны за выпуск Гарковіч Н.В.

Значная частка старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі складаецца з кніг, якія паходзяць з прыватных бібліятэк французскай арыстакратыі. Шыкоўнае аздабленне вокладак гэтых кніг вылучае іх з агульнага шэрага і робіць бліскучымі творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Уладальніцкія знакі – суперэкслібрысы, выкананыя на вокладках кніг, спалучаюць уласцівасці інфарматыўнай гістарычнай крыніцы і ўзору элітарнай інтэлектуальнай культуры эпохі. У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца дзясяткі бліскучых прыкладаў пераплётнага майстэрства з суперэкслібрысамі славутых палітычных і культурных дзеячаў Францыі XVI–XVIII стст.: міністра Жана-Батыста Кальбера; Філіпа І, герцага Арлеанскага (роднага брата караля Людовіка XIV); Марыі Ляшчынскай, жонкі караля Людовіка XV і інш.
pdf.png Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2019 год.
Друкаваныя выданні 2019

bibl-vesnik-11.jpg


Бібліятэчны веснік: навуковы зборнік. Вып. 11

Адказны за выпуск Пшыбытка М.Г.

Чарговы выпуск навуковага зборніка прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк.

Прызначаны спецыялістам у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкам, аспірантам і магістрантам, кіраўнікам органаў упраўлення культуры.


bibl-vesnik-11.jpg

Бібліятэчны свет: часопіс *

Галоўны рэдактар Кірухіна Л.Г.

Часопіс, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, выдаецца з мэтай навукова-практычнага і навукова-метадычнага забеспячэння бібліятэчнай справы, а таксама раскрыцця творчага і навуковага патэнцыялу спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій. Прадстаўляе інтарэс для тых, хто вывучае бібліятэчную справу, гісторыю, краязнаўства і культуру Беларусі.

* Падпіска на часопіс праводзіцца па каталогу Белпошты “Газеты и журналы Республики Беларусь”. Індэксы выдання – 74895 (інд.), 748952 (вед.).


Выданні Францыска Скарыны ў свеце: зводны каталог

Адказны за выпуск Карнілава Т. У.

Прадстаўлены бібліяграфічныя апісанні асобнікаў друкаваных выданняў, што дазваляе сабраць рэпертуар кніг, надрукаваных Францыскам Скарынам. Выданні беларускага першадрукара ўяўляюць найкаштоўнейшы пласт культурнай спадчыны беларускага народа і з’яўляюцца базавымі крыніцамі для кнігазнаўчых, філалагічных і культуралагічных даследаванняў. Іх улік прадставіць магчымасць раскрыць іх месцазнаходжанні і колькасць у розных краінах свету.


zdabitki_22.jpg

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 22

Адказны за выпуск Сцебурака А.М.

У чарговым выпуску навуковага зборніка будуць адлюстраваны матэрыялы па праблемах вывучэння, захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваныя беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры. Зборнік артыкулаў з’яўляецца навуковым выданнем, якое рэцэнзуецца і ўключана ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных, гістарычных навуках і культуралогіі. Матэрыялы зборнікаў уводзяць у навуковы ўжытак унікальныя дакументальныя помнікі, новыя дакументы, факты і звесткі, звязаныя з гісторыяй кнігі і культуры Беларусі, і будуць карыснымі ўсім, хто цікавіцца нашай спадчынай.



Интегрированные информационно-поисковые системы и сервисы библиотек: научно-методическое издание

Адказны за выпуск Шарамецева А.А.

Матэрыялы выдання адлюстроўваюць сучасны ўзровень развіцця інфармацыйна-пошукавых сістэм бібліятэк у нашай краіне і за мяжой, у тым ліку вопыт нацыянальных і рэгіянальных карпаратыўных праектаў. У працы абмяркоўваюцца актуальныя праблемы развіцця пошукавых сістэм бібліятэк ва ўмовах дынамічных змен інфармацыйнага асяроддзя.

Разгледжаны інавацыйныя падыходы інтэграцыі інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк у сусветную інфармацыйную прастору, фарміравання адзінага пункту доступу да разнародных рэсурсаў бібліятэкі, аптымізацыі інфармацыйна-пошукавых магчымасцей каталогаў бібліятэк з ужываннем адкрытых міжнародных мадэляў, фарматаў і пратаколаў прадстаўлення бібліятэчных метаданых.

Выданне будзе карысным для бібліятэчных работнікаў, спецыялістаў па інфарматызацыі бібліятэк, навуковых работнікаў і выкладчыкаў у галіне бібліятэчнай справы і камп’ютарных тэхналогій.

Bookface.jpg

Материалы VI Международного конгресса "Библиотека как феномен культуры"

Адказны за выпуск Есіс Н.С.

Зборнік змяшчае матэрыялы VI Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, які праводзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Публікуюцца даклады вядомых спецыялістаў найбуйнейшых бібліятэк, навукова-даследчых устаноў, прадстаўнікоў іншых арганізацый Беларусі і замежных краін, прысвечаныя актуальным пытанням развіцця бібліятэчнай справы.

Матэрыялы публікуюцца ў аўтарскай рэдакцыі.

knigaznauchyia_mat_15_Isp.jpg


Матэрыялы ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Адказны за выпуск Сцебурака А.М.

Зборнік складаецца з матэрыялаў ХIV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, якія адбыліся ў красавіку 2019 г. Матэрыялы зборніка прысвечаны гісторыі кніжнай культуры, падыходам да захавання, вывучэння і папулярызацыі дакументальнай спадчыны, дэманструюць унікальнасць беларускай кніжнай культуры і агульнасць культурнай спадчыны Беларусі і іншых краін.

Nowye_Knigi_10_2019.jpg

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку *

Адказны за выпуск Градоўкіна І.У.

Штомесячны ўніверсальны бібліяграфічны бюлетэнь інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, найбольш значныя артыкулы з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні.

У якасці дадаткаў друкуюцца біяграфічныя спісы або агляды, прысвечаныя значным гістарычным падзеям і актуальным пытанням сучаснага развіцця Беларусі, “Беларускі каляндар, 2020 год”, а таксама матэрыялы да юбілеяў выдатных дзеячаў краіны, шэрага арганізацый і ўстаноў, што складаюць аснову эканомікі, культуры, навукі і асветы Беларусі.

Прызначаны ў дапамогу прафесійнай дзейнасці работнікаў бібліятэк, іншых культурных і асветных устаноў, а таксама студэнтам, навучэнцам і ўсім неабыякавым да гісторыі, культуры і сучаснага жыцця сваёй краіны, тым, хто адчувае неабходнасць аператыўна атрымліваць патрэбную інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і арганізацыі вольнага часу.

* Падпіска на часопіс праводзіцца па каталогу Белпошты “Газеты и журналы Республики Беларусь”. Індэксы выдання – 74972 (інд.), 749722 (вед.).

Rukovodstvo_Statist_ucheta_Oblogka306_4051585816_12539.jpg

Руководство по осуществлению статистического учёта функционирования библиотек в интернет-пространстве

Адказны за выпуск Пшыбытка М.Г.

У выданні прааналізаваны асноўныя віды вэб-прадстаўніцтваў бібліятэк, прыведзены статыстычныя паказчыкі ўліку дзейнасці бібліятэк у глабальнай сетцы, апісаны арганізацыйна-прававыя і тэхнічныя аспекты стварэння, падтрымкі інтэрнэт-рэсурсаў і ўліку іх выкарыстання.

Выданне адрасавана спецыялістам бібліятэк, выкладчыкам, студэнтам, аспірантам, магістрантам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца пытаннямі статыстычнага ўліку функцыянавання бібліятэк у інтэрнэт-прасторы.


Творы Францыска Скарыны = Произведения Франциска Скорины = Writings by Francysk Skaryna

Адказны за выпуск Суша А.А.

Выданне ўключае арыгінальныя творы Францыска Скарыны ў перакладзе на сучасныя беларускую, рускую і англійскую мовы. Раскрывае ўсё багацце інтэлектуальнай спадчыны беларускага асветніка і першадрукара.

Будзе цікавым для навукоўцаў, выкладчыкаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры.

Бібліятэкарам