ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2009–2010 гг.Друкаваныя выданні 2009 года

Друкаваныя выданні 2009 года

Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2009 г.

Библиотеки Беларуси: справочник

Библиотеки Беларуси: справочник

Даведнік складаецца з трох тамоў, адлюстроўвае інфармацыю пра бібліятэкі ўсіх міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь. У выданні прадстаўлены адрасы, тэлефоны, рэжым работы, звесткі пра кіраўнікоў і іншыя рэквізіты бібліятэк.

Материалы V Международных книговедческих чтений Электронные библиотеки в ликвидации информационного неравенства

Материалы V Международных книговедческих чтений «Электронные библиотеки в ликвидации информационного неравенства»

Зборнік складаецца з тэкстаў выступленняў удзельнікаў V Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Электронныя бібліятэкі ў ліквідацыі інфармацыйнай няроўнасці”, якія ў кастрычніку 2009 годаправодзіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі платных паслуг у бібліятэках

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі платных паслуг у бібліятэках

У метадычных рэкамендацыях раскрываецца парадак і механізм фарміравання цэн на паслугі бібліятэк з улікам патрабаванняў дзеючага заканадаўства.

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып.11

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып.11

У чарговым зборніку навуковых прац Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае публікацыю матэрыялаў па праблемах вывучэння, захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, па гісто­рыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі = Национальная библиотека Беларуси: рэкламнае выданне

Нацыянальная бібліятэка Беларусі = Национальная библиотека Беларуси: рэкламнае выданне

Буклет знаёміць з унікальным каштоўным аб’ектам культурнай спадчыны беларускага народа – Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Национальная библиотека Беларуси. Учебное пособие для вузов

Национальная библиотека Беларуси. Учебное пособие для вузов

У дапаможніку выкладаецца гісторыя станаўлення і развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Асаблівая ўвага нададзена архітэктурна-канструкцыйным і інфармацыйна-тэхналагічным характарыстыкам новага будынка, фарміраванню інфармацыйных рэсурсаў, абслугоўванню карыстальнікаў, сацыякультурнай, навукова-даследчай, навукова-метадычнай, міжнароднай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), яе арганізацыйна-кіраўніцкай структуры і фарміраванню персаналу.

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Бюлетэнь «Новыя кнігі» аператыўна дае інфармацыю аб найбольш важных у навуковым і пазнавальным плане навінках беларускага друку, змяшчае тэматычныя і персанальныя бібліяграфічныя спісы-дадаткі.

Организация обслуживания пользователей: из опыта Национальной библиотеки Беларуси: сборник статей

Организация обслуживания пользователей: из опыта Национальной библиотеки Беларуси: сборник статей

Разглядаюцца падыходы да арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў, характарызуюцца асаблівасці асноўных напрамкаў абслугоўвання, аналізуецца эфектыўнасць асобных формаў і метадаў работы з карыстальнікамі, раскрываюцца асаблівасці тэхналагічных працэсаў абслугоўвання ва ўмовах вялікай навуковай бібліятэкі.

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 1

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 1

Выданне з працягам уключае матэрыялы па актуальных пытаннях бібліятэчнай справы як галіны: праблемы фарміравання і асаблівасці захоўвання фондаў, арганізацыі асблугоўвання карыстальнікаў, пытанні прымянення сучасных тэхналогій у стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, распрацоўцы комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм і да т. п.

Рарытэты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: камплект паштовак

Рарытэты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: камплект паштовак

У камплекце з 16 паштовак прадстаўлены выявы унікальных рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў, што захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Бібліятэкарам