ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Людзі, я любіў вас. Будзьце пільныя!”
Да Міжнароднага дня роднай мовы

Шляхам служэння Беларусі

Шляхам служэння Беларусі
Іншыя Навіны

Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна запрашае наведаць віртуальную выстаўку “Шляхам служэння Беларусі”, прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага.


М.І. Гарэцкаму належыць асаблівая роля ў развіцці беларускай літаратуры. Шырыня і шматграннасць яго творчых інтарэсаў, талент гэтага чалавека не могуць не ўражваць. Пісьменнік, драматург, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, крытык, фалькларыст, мовазнавец, гісторык... У кожнай з гэтых галін “чалавеказнаўства” Максім Іванавіч не проста “адзначыўся”, а пакінуў след... Свой след – адметны і непаўторны.

Супрацоўнікі аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры да юбілею пісьменніка падрыхтавалі віртуальную выстаўку “Шляхам служэння Беларусі”.

Выстаўка дае магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй і творамі пісьменніка, даследаваннямі, прысвечанымі яго творчай спадчыне.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага праходзіць выстаўка “Жыве яго слова”.

Чытайце таксама пра віртуальныя выстаўкі Магілёўскай абласной бібліятэкі, прысвечаныя краязнаўству і знакамітым дзеячам гісторыі і культуры:

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам