ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Спорт. Складальнікі перамог
Прадстаўляем новы віртуальны праект бібліятэкі “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

Маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм, альбо Ці варта слухацца мужчын

Маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм, альбо Ці варта слухацца мужчын
Іншыя навіны

30 красавіка ў 17:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею «Маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм, альбо Ці варта слухацца мужчын», якая праводзіцца ў рамках штомесячнага культурніцкага праекта «Амазонкі беларускай паэзіі».

Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з асобай Яўгеніяй Пфляўмбаўм.

Гэта была ўнікальная паэтэса са сваім вострым арыгінальным бачаннем рэчаіснасці, якая ўмела ў вонкава простым убачыць незвычайнае і дзівоснае.

У канцы 1920-х яна стала адной з аўтарак калектыўнага жаночага зборніка і з таго часу ажно да 1989 года не выдавала ўласных кніг.

Чаму маўчала паэтэса? Чаго баялася? Хто яе прасіў маўчаць альбо чыю волю яна выконвала? Чаму ў яе мужа, паэта Максіма Лужаніна, выходзілі адзін за адным зборнікі паэзіі, а спадарыня Яўгенія сціпла заставалася ў дабравольным цені яе чалавека?

Якая таямніца хаваецца ў яе маўчанні?

Пра гэта і не толькі ўбачыце і пачуеце, калі наведаеце нашу тэатралізавана-інтэрактыўную дзею «Маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм, альбо Ці варта слухацца мужчын».

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход вольны!

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 327 27 50, (017) 226 09 81.

Крыніца: Новы час

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам