ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Генадзь Бураўкін. Мой боль і запавет...”: юбілейная вечарына
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі новы прафсаюзны лідар

Блюзмен Юры Несцярэнка напісаў чарговую дзіцячую кнігу

Блюзмен Юры Несцярэнка напісаў чарговую дзіцячую кнігу
Іншыя Навіны

Павел Белавус шукае партнёраў і фундатараў для выдання дзіцячай кнігі загадак “Неверагодны свет” аўтарства музыкі Юрыя Несцярэнкі. На старонцы ў facebook Павел распавёў пра кнігу, наклад якой плануецца выдаць да Калядаў.

Сябры, мы тут добрай камандай зрабілі, як мне падаецца, даволі добрую беларускую дзіцячую кнігу, якая складаецца з 200 загадак-рыфмаванак на беларускай мове аўтарства Юрыя Несцярэнкі.

Кніга як год ужо гатовая і, думаю, што прыйшоў час яе выдаць.

Кніга сапраўды ўнікальная: і загадкамі, і чароўнымі ілюстрацыямі. Агулам у ёй 200 загадак пра неверагодны беларускі свет. І пра звяроў, і пра расліны, і пра водных сяброў.

Таму шукаем партнёраў, спонсараў ці фундараў, каб паспець да Калядаў выдаць 1 000-ы наклад гэтай кнігі. Прапановы можна дасылаць наўпрост мне ў фэйсбуку ці на мэйл hodnaby@gmail.com.

Вось некалькі загадак з кнігі:

Ведаюць птушкі, расліны, звяры –
гаспадары ў нашай пушчы...

З голаду завыў і змоўк,
Напалохаў дзетак...

Абараняўся ад небарак –
Накрыўся лісцем барвовы...

Я так доўга чакаць грыбнікоў не прывык!
Забірайце хутчэй! Кажа грыб-...

Поўз і ўпоперак, і ўздоўж
Па траве павольны...

Крыніца: Budzma.by

Чытайце таксама:

Музыка Юры Несцярэнка выдаў кнігу для дзяцей па-беларуску
Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам