ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Купалаўскі тэатр праводзіць анлайн-фэст “Паўлінка на Купалле”
Па Мазырскім краі – віртуальна ў летні дзень

Музыка Юры Несцярэнка выдаў кнігу для дзяцей па-беларуску

Музыка Юры Несцярэнка выдаў кнігу для дзяцей па-беларуску
Іншыя навіны

Вядомы музыка, краяўзнаўца, пісьменнік Юры Несцярэнка дэбютаваў як дзіцячы аўтар: у мінскім выдавецтве “Каўчэг” выйшла яго кніга для малодшых школьнікаў на беларускай мове “Чароўныя назвы”.

Пад адной вокладкай сабраны загадкі пра звяроў і птушак, дрэвы і кветкі, а таксама казкі і байкі, вершы і нават невялікія паэмы жартоўнага характару. Аповед вядзецца ад імя Дзеда Бялына.

Малюнкі для кнігі зрабілі дочкі Юрыя Несцярэнкі – сямігадовая Саша і дзесяцігадовая Аня. Фотаздымкамі займалася папулярная выканаўца Вольга Акуліч.

Яшчэ да з’яўлення накладу аўтар наладзіў шэраг сустрэч з юнымі чытачамі ў Магілёве і Бялынічах: разам разгадвалі загадкі, паўтаралі лічылкі. Сямейны калектыў Несцярэнкаў адмыслова перавёў у песні шэраг вершаў з кнігі – “Лета”, “Чорна-белыя сны”, “Вось так апраналіся” ды іншыя.

Аўтар спадзяецца, што для “Чароўных назваў” знойдзецца месца ў школьных бібліятэках і дзіцячых садках.

Юры Несцярэнка – літаратар, музыка, аўтар і выканаўца, стваральнік гуртоў Nestaryband і White Night Blues. Нарадзіўся ў 1965 годзе на Быхаўшчыне. У дзяцінстве пераехаў з бацькамі ў Бялынічы, туды пасля шматгадовых вандровак вярнуўся і рэалізуе шэраг культурніцкіх праектаў. Скончыў Мінскі інстытут культуры.

Перакладае з англійскай, польскай, украінскай, рускай моў. Піша прозу, публіцыстыку. Творы друкаваліся ў часопісах “Дзеяслоў”, “Маладосць”, “Бярозка”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Літаратурная Беларусь” ды іншых. Выдаў празаічную кнігу “Звычайны шоу-бізнес” і краязнаўчае даследаванне пра родныя Бялынічы “Маё мястэчка ў часе і прасторы”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Адной з музычных неспадзяванак 2015 года стала прэзэнтацыя беларускамоўнай версіі песні “Снег” (пераклаў Юры Несцярэнка) у выкананні лідара культавага гурта “Машина времени” Андрэя Макарэвіча. Перакладчык песенных хітоў паслядоўна заахвочвае замежных аўтараў паспрабаваць сябе ў спевах па-беларуску.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны

Фонды яшчэ 37 бібліятэчных устаноў можна ўбачыць у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі

7 Жні 2020

68 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў бібліятэках Шклоўскага і Крычаўскага раёнаў, папоўнілі рэгіянальны блок ЗЭК бібліятэк Беларусі – РЗЭК бібліятэк Магілёўскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 жніўня – дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі

6 Жні 2020

Беларускі першадрукар Францыск Скарына пачаў выдавецкую дзейнасць у 1517 годзе ў Празе. Першай кнігай стаў Псалтыр, у якім была пазначана дата завяршэння. Дзякуючы гэтаму мы ведаем не толькі год, а нават дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі – 6 жніўня 1517 года.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Тэатр Уладзіслава Галубка

7 Жні 2020

Сёлета 10 жніўня спаўняецца 100 гадоў з пачатку існавання Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра, арганізатарам і кіраўніком якога быў буйны дзеяч нацыянальнай сцэны, першы народны артыст Беларусі Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (1882–1937).

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Да 180-годдзя загадкавага Альгерда Абуховіча

6 Жні 2020

У гісторыю беларускай літаратуры Альгерд Рышардавіч Абуховіч (псеўданім Граф Бандынэлі, даты жыцця 6 жніўня 1840 – 22 жніўня 1898) увайшоў як паэт, пісьменнік-рэаліст, перакладчык, адзін з пачынальнікаў жанру байкі, мастацкай прозы і мемуарыстыкі.

Па старонках беларускага календара

Пра сучасную Беларусь распавядае новая выстава бібліятэкі

5 Жні 2020

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, найбуйнейшым інфармацыйным цэнтры рэспублікі, сабрана максімальная колькасць аб’ектыўнай інфармацыі пра нашу краіну. Новая тэматычная выстава “Беларусь сёння” адкрылася ў зале перыядычных выданняў (пам. 106).

Кніжныя выстаўкі

Беларускія кнігі перададзены аўтаноміі беларусаў Расіі

5 Жні 2020

3 жніўня ў рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі перададзена ў дар больш за 300 асобнікаў беларускіх выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111