ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адзін з першых вынаходнікаў падводнай лодкі
Блюзмен Юры Несцярэнка напісаў чарговую дзіцячую кнігу

“Генадзь Бураўкін. Мой боль і запавет...”: юбілейная вечарына

“Генадзь Бураўкін. Мой боль і запавет...”: юбілейная вечарына
Іншыя навіны

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх аматараў творчасці Генадзя Бураўкіна на сяброўскую паэтычную вечарыну, прымеркаваную да 85-годдзя з дня нараджэння паэта. Імпрэза адбудзецца сёння.

Генадзь Бураўкін – паэт, журналіст, дыпламат, адзін з яркіх і самабытных прадстаўнікоў пасляваеннага пакалення. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы за кнігу вершаў “Варта вернасці” (1980). Першыя вершы надрукаваў у 1952 годзе ў полацкай газеце “Сцяг камунізма”. Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў. Укладальнік кнігі “Наш Быкаў” – першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.

На вечарыне ўпершыню будуць экспанавацца скульптурныя работы Эдуарда Астаф’ева, прысвечаныя Генадзю Бураўкіну.

Падчас мерапрыемства будуць прадстаўлены цікавыя матэрыялы з архіва паэта, якія Юлія Якаўлеўна Бураўкіна (удава паэта) перадала ў фонды музея.

Паверце,
Мне для шчасця трэба
Зусім нямнога, далібог:
Высокае святое неба
І разняволенасць дарог,
Запрацаваны хлеб жытнёвы,
Галоўка ўнука пад рукой,
І асалода роднай мовы,
І краю роднага спакой,
Куст ядлаўцовы ля парога,
Глыток крынічнае вады…
І не хачу я больш нічога
На ўсе апошнія гады.
Генадзь Бураўкін


Час: 29 верасня, 17.30.
Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Уваход вольны.

Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Навіны

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам