ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Блюзмен Юры Несцярэнка напісаў чарговую дзіцячую кнігу
II Міжнародныя Паскевіцкія чытанні ў Гомелі

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі новы прафсаюзны лідар

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі новы прафсаюзны лідар
Іншыя навіны

27 верасня адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На ёй было праведзена галасаванне, па выніках якога абраны новы старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

Ім стала вядучы бібліятэкар сектара міжбібліятэчнага абанемента і электроннай дастаўкі дакументаў Ірына Гейдарава.

На мерапрыемстве былі падведзены вынікі работы арганізацыі за апошнія некалькі гадоў. У працы пасяджэння прынялі ўдзел актыў калектыву бібліятэкі, абраны прэзідыум, члены рэвізійнай камісіі, а таксама старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі жадае новаабранаму лідару невычэрпнай энергіі, творчых сіл і натхнення ў далейшай дзейнасці!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам