ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адметны Мінск (+відэа)
Круглы стол “Музей кнігі. 15 гадоў”

Юбілейная выстава ў музеі кнігі (+відэа)

Юбілейная выстава ў музеі кнігі (+відэа)
Іншыя навіны

9 верасня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “5+5+5”, прысвечанай 15-годдзю музея кнігі.

Jubiliejnaja-vystava-1.jpg

З прывітальным словам да ўдзельнікаў імпрэзы звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Ён павіншаваў усіх з адметнай падзеяй – 15-годдзем музея кнігі − знакавай культурнай інстытуцыі, якая з’явілася ў новым будынку галоўнай бібліятэкі краіны ў 2006 г. Выступоўца распавёў прадгісторыю стварэння музея і выказаў шчырыя словы ўдзячнасці ўсім ініцыятарам і арганізатарам музея. Падкрэсліў важнасць гэтай адметнай экспазіцыйнай прасторы для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, і выказаў упэўненасць у тым, што музей кнігі будзе актыўна развівацца і здзіўляць новымі праектамі.

Jubiliejnaja-vystava-2.JPG

Славіна Гаўрылава, загадчыца філіяла “Музей беларускага кнігадрукавання” Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, павіншавала калег з юбілеем і азначыла, што не зважаючы на “падлеткавы” ўзрост калектывам зроблена шмат глыбокіх і адметных праектаў. Распавяла пра сумесную працу і культурныя ўзаемасувязі, якія існуюць паміж роднаснымі музеямі, пажадала плёну і новых цікавых выстаў і ініцыятыў.

Jubiliejnaja-vystava-3.JPG

Таццяна Захарава, загадчыца сектара музейнай дзейнасці навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, падзякавала ўсім пачынальнікам і стваральнікам музея кнігі і пазнаёміла гасцей і ўдзельнікаў імпрэзы з юбілейнай выставай “5+5+5”, у межах якой прадстаўлены: 5 рукапісаў, 5 старадрукаў і 5 рэдкіх выданняў − 15 сапраўдных рарытэтаў з фондаў бібліятэкі, якія выключна рэдка пакідаюць фондасховішча.

Jubiliejnaja-vystava-4.JPG

Цудоўную ўрачыстую атмасферу стварыла выступленне лаўрэата міжнародных конкурсаў, стыпендыята Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Настассі Несцярэўскай, якая выканала некалькі лірычных кампазіцый падчас адкрыцця выставы.

Jubiliejnaja-vystava-5.jpg

Выстава “5+5+5” будзе працаваць у музеі кнігі да 31 снежня 2021 г.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам