ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Новая дзіцячая кніга “Заўрык і яго малодшы брат” па-беларуску (ідзе збор на выданне)
Юбілейная выстава ў музеі кнігі (+відэа)

Адметны Мінск (+відэа)

Адметны Мінск (+відэа)
Іншыя навіны

10 верасня ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх, кальцавы калідор) пачала работу экспазіцыя “Адметны Мінск”, прымеркаваная да Дня горада.

Выстаўка прызвана паказаць Мінск у плыні яго развіцця, пагартаць старонкі гісторыі горада падчас розных перыядаў яго існавання, прадэманстраваць панарамы Мінска, яго славутасці, родныя і знаёмыя вуліцы і будынкі, адлюстраваныя ў прызме ўспрымання беларускімі графікамі і фатографамі.

У экспазіцыі – больш за 20 тэматычных выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод іх маляўнічыя альбомы, навукова-папулярныя выданні, турыстычныя буклеты, паштоўкі з краявідамі, гістарычнымі месцамі і помнікамі Мінска. Значныя этапы жыцця і дасягненняў горада паўстаюць са старонак выданняў.  

Дапаўняе кніжную частку экспазіцыі графіка беларускіх класікаў: Арлена Кашкурэвіча, Аляксандры Паслядовіч, Наталлі і Кацярыны Паплаўскіх, Людвіга Асецкага, Сямёна Геруса, Аляксандра Кошалева, Леаніда Марчанкі і іншых. Больш за 20 мастакоў прадстаўляюць Мінск у такіх графічных тэхніках, як літаграфія, ксілаграфія, лінагравюра, аўталітаграфія, афорт і іншыя. А старадаўнія паштоўкі, гістарычныя выданні і графічныя лісты даюць магчымасць не забыцца, якой была сталіца Беларусі, і пераконваюць, што яе добразычлівая і прывабная сутнасць засталася нязменнай.

Абрысы старых будоў, тагачасныя вуліцы без уладкаванняў і ўпрыгожванняў сённяшняга часу, шчырыя і прасторныя, сквер на месцы плошчы Якуба Коласа ля філармоніі, старэнькі дом-музей 1-га з’езда РСДРП да рэстаўрацыі, Дом афіцэраў без манументальнага мармуровага плоту навокал, дзве вежы каля вакзала, стары вакзальны будынак, помнік на плошчы Перамогі, такі геаметрычны, “касмічны” Тэатр музычнай камедыі і іншыя знаёмыя будынкі і сімвалы Мінска выкананы мастакамі з цеплынёй і павагай.

Прайсціся па вуліцах беларускага адметнага горада-героя з старадаўняй тысячагадовай гісторыяй можна да 10 лістапада 2021 года.


Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам