ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка “Если мы едины – мы непобедимы”
Другі дзень IX Міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры"

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся музейныя заняткі “З Днём народзінаў, бібліятэка!”

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся музейныя заняткі “З Днём народзінаў, бібліятэка!”
Іншыя навіны

17 верасня ў галоўнай кніжнай скарбніцы краіны і музеі кнігі прайшла творчая сустрэча для юных сяброў кнігі, прысвечаная 100-гадоваму юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Госці здзейснілі вандроўку па самых цікавых і прыгожых куточках бібліятэкі, пазнаёміліся з агульнай чытальнай залай і залай рукапісаў, рэдкіх кніг і старадрукаў, а таксама з юбілейным выставачным праектам “БібліяКОМПАС. Навігатар па падарунках бібліятэцы”.

MK_Almazik-2.jpg

У музеі кнігі дзеці пазнаёміліся з матэрыяламі і формамі кніг і ўбачылі факсімільнае перавыданне ўсіх кніг беларускага першадрукара Францыска Скарыны, у тым ліку выданні-юбіляры 2022 года “Псалтыр” (1517) і “Малая падарожная кніжка” (каля 1522).

Напрыканцы сустрэчы дзеці атрымалі творчае заданне, падчас якога яны пазнаёміліся з тэхналогіяй стварэння “кнігі для перагортванняў” (фліпбук).


Запрашаем далучыцца да мерапрыемстваў у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі! Сачыце за анонсамі!

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com.

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам