ГалоўнаяМерапрыемствыПадарожжа з “БібліяКОМПАСам”
Запрашаем на творчыя заняткі “З юбілеем, Бібліятэка!”
Бліскучае сонца Прынёмання

Падарожжа з “БібліяКОМПАСам”

Падарожжа з “БібліяКОМПАСам”
Іншыя мерапрыемствы
8 верасня – 30 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

8 верасня ў выставачным комплексе (пам. 104) адбылося адкрыццё выставачнага праекта “БібліяКОМПАС. Навігатар па падарунках бібліятэцы”.

На працягу свайго 100-гадовага існавання Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца не толькі месцам захавання папяровых кніг, але і цэнтрам доступу да інфармацыі са шматлікіх крыніц і носьбітаў. Яна – месца яднання дзяржаў, месца абмену культурным вопытам. Штогод на яе пляцоўках адкрываюцца выстаўкі (кніжныя, мастацкія, мультыпраекты), праводзяцца прэзентацыі кніжных і альбомных выданняў, цырымоніі дарэння кніжных помнікаў розных краін, адзначаюцца юбілейныя даты з дня нараджэння культурных дзеячаў (пісьменнікаў, музыкаў, мастакоў), дзяржаўныя святы. Па выніках культурных і адукацыйных акцый фонды бібліятэкі папаўняюцца нацыянальнымі сувенірамі розных краін.

Да 100-гадовага юбілею падрыхтаваны своеасаблівы мультыкультурны праект, дзе візуальны прадметны і дакументальны шэраг аб’яднаны вобразам Нацыянальнай бібліятэкі. Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены шматлікія падарункі партнёраў, гасцей, сяброў і чытачоў бібліятэкі: жывапісныя палотны, калажныя работы, акварэльныя замалёўкі і фотапластыка; цікавыя нацыянальныя сувеніры і прадметы адзення; кнігі з аўтографамі пісьменнікаў, даследчыкаў, вучоных і мастакоў, факсіміле кніжных помнікаў, альбомныя выданні ад прыватных асоб і замежных дэлегацый з краін Еўропы, Азіі і Афрыкі.

Асобнае месца ў экспазіцыі займаюць узнагароды, атрыманыя бібліятэкай за паспяховую працу ў ажыццяўленні выдавецкіх праектаў па захаванні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, за актыўную дзейнасць у сферы міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва.

Многія экспанаты будуць дэманстравацца ўпершыню.


Выставачны праект будзе працаваць да 30 лістапада 2022 года.
Дата яго заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
На мерапрыемства ўваход вольны. У астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон (для СМІ): (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам