ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся музейныя заняткі “З Днём народзінаў, бібліятэка!”
Адзінства. Развіццё. Будучыня: у бібліятэцы святкуюць Дзень народнага адзінства

Другі дзень IX Міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры"

Другі дзень IX Міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры"
Іншыя навіны

16 верасня ў галоўнай бібліятэцы краіны працягнуў работу IX Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры", прысвечаны 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Дэлегаты з Беларусі і краін блізкага замежжа – Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана – узялі ўдзел у рабоце секцыйных пасяджэнняў "Гісторыя бібліятэк і бібліятэчных збораў" і "Сацыякультурная дзейнасць: сучасныя эфектыўныя практыкі", семінары “Пазабюджэтная дзейнасць у сацыякультурнай сферы” і дыскусійнай пляцоўцы "Электронныя інфармацыйныя рэсурсы: адкрыты дыялог бібліятэк і выдаўцоў".

Kanhres_2-16.jpg

Супрацоўнікі бібліятэк, эксперты і запрошаныя госці выступілі з дакладамі і падзяліліся назапашаным вопытам, расказалі аб рэалізаваных праектах, акрэслілі тэндэнцыі ў бібліятэчнай сферы.

Пасля заканчэння форуму кіраўнікі і аўтарытэтныя спецыялісты найбуйнейшых бібліятэк, архіваў, музеяў, выдавецтваў, вядучых навукова-даследчых арганізацый і адукацыйных устаноў, вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў, інфармацыйнай прадукцыі і прамысловага абсталявання для бібліятэк падвялі вынікі кангрэса. Вынікам стала рэзалюцыя, якая зафіксавала прынятыя рашэнні па далейшым развіцці бібліятэчнай галіны, рэалізацыі мэт і задач дзяржаўнай культурнай палітыкі.

Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, некамерцыйнае партнёрства "Бібліятэчная асамблея Еўразіі", Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Выказваем словы шчырай павагі і ўдзячнасці арганізатарам, а таксама партнёрам Міжнароднага кангрэса – Міждзяржаўнаму фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД, СААТ "Камунарка", ЗАТ "Мінскі завод безалкагольных напояў"!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам