3 верасня ў музеі кнігі адбылася творчая сустрэча, прысвечаная першаму выданню Францыска Скарыны, якое сёлета адзначае 505-гадовы юбілей.
Актыўным удзельнікам сустрэчы стаў першакласнік Міраслаў, які вырашыў пачаць навучальны год разам з Францыскам Скарынам.
Дзеці даведаліся пра асаблівасці афармлення Псалтыра (гравюры, застаўкі і ініцыялы), разгледзілі выдавецкі знак – сігнет Скарыны (выява сонца і месяца), а таксама займаліся афармленнем адной са старонак кнігі.
Сачыце за анонсамі і далучайцеся да мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі.
Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82, (8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com
Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.