ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
«Не раз хацеў бы, як маладзейшаму брату, ускалашмаціць чупрыну». Брыль і Караткевіч. Да 105-годдзя Янкі Брыля
Унесены папраўкі ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры

У жніўні спаўняецца 505 гадоў з дня выдання Францыскам Скарынам першай кнігі

У жніўні спаўняецца 505 гадоў з дня выдання Францыскам Скарынам першай кнігі
Іншыя навіны

Псалтыр – першая друкаваная беларуская кніга, адна з найбольш старажытных і папулярных кніг Старога Запавету. Асноўны яе змест духоўныя песні – псалмы.

Паводле старажытнай традыцыі, асноўным аўтарам псалмоў лічыцца цар і прарок Давід. Псалом – гэта высокамастацкі паэтычны твор, род духоўнай паэзіі.

Яшчэ са старазапаветных часоў і да сённяшняга дня Псалтыр – важны элемент набажэнства. Ён з’яўляецца шырока распаўсюджанай кнігай, якая часта выдаецца. Нароўні з азбукай Псалтыр выкарыстоўваўся і для навучання дзяцей і юнацтва грамаце. Важна адзначыць, што шырокая папулярнасць і запатрабаванасць кнігі стала прычынай таго, што Ф. Скарына выбраў яе ў якасці свайго першага выдання.

1-Psaltyr.jpg

Дата выхаду кнігі – 6 жніўня 1517 г. – пазначана ў самім выданні, у пасляслоўі. Кніга невялікага фармату – у чацвёртую долю аркуша. Аформлена гравюрамі, застаўкамі, ініцыяламі.

2-Psaltyr.jpg

Усяго ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваецца 10 старазапаветных кніг, выдадзеных Францыскам Скарынам. Што тычыцца Псалтыра, то ў свеце ўлічана 2 асобнікі, яны захоўваюцца ў Расійскай Нацыянальнай бібліятэцы (Санкт-Пецярбург) і ў Дзяржаўным гістарычным музеі (Масква).

3-Psaltyr.jpg

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі рэалізаваны міжнародны навуковы і выдавецкі праект “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” па факсімільным перавыданні ўсіх кніг беларускага першадрукара.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам