3 верасня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па серыі кніг “99 захватывающих фактов”.
З кніг дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў аб космасе, жывёлах, з’явах прыроды, аўтамабілях.
Маляўнічыя ілюстрацыі дапамаглі маленькім чытачам лепш засвоіць прачытанае і зрабіць чытанне больш займальным.
Дружна і весела хлопчыкі і дзяўчаткі пагулялі ў гульню “Знатакі”, а прыемным дадаткам да заняткаў стала яркая гоначная машынка, зробленая дзецьмі ў тэхніцы арыгамі.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.