ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўганараваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Майстар-клас ад мастака

Семінар віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту

Семінар віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту
Іншыя Навіны

13 сакавіка ў Гомелі, у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту адбыўся семінар “Публікацыйная актыўнасць вучонага”.

Вітаючы ўдзельнікаў семінара, прарэктар па навуковай працы ўніверсітэта Аляксандр Ерафееў, падкрэсліў актуальнасць і важнасць дадзенага мерапрыемства.

Пра замежныя і айчынныя электронныя інфармацыйныя рэсурсы, даступныя праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), распавёў супрацоўнік аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Руслан Доўгі.

Загадчык сектара аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ Вячаслаў Брычкоўскі ў дакладзе “Адкрытая навука і практыка кіравання даследчымі данымі” асноўную ўвагу надаў найважнейшым праблемам стварэння і выкарыстання электронных рэсурсаў адкрытага доступу ва ўмовах лічбавай трансфармацыі навукі і адукацыі.

Прадстаўнік выдавецтва Wiley Наталля Каліцава распавяла пра магчымасці платформы Wiley Online Library для інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці ВНУ.

Асаблівы інтарэс выклікала магчымасць бясплатных публікацый артыкулаў у рэжыме адкрытага доступу для вучоных з Беларусі.

Адбыўся абмен меркаваннямі аб выкарыстанні рэсурсаў і сэрвісаў віртуальнай чытальнай залы НББ у інфармацыйным забеспячэнні навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў з мэтай павышэння рэйтынгу ўніверсітэта.

Праведзены трэнінг для супрацоўнікаў універсітэта па асноўных сэрвісах пошуку падыходзячых часопісаў выдавецтва Wiley для публікацыі сваіх артыкулаў, Discovery-сэрвісам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і магчымасцям сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам