ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
17 сакавіка 1945 года. 54 дні да Перамогі
Семінар віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўганараваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўганараваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Іншыя навіны

Загадам міністра інфармацыі ад 11 сакавіка 2020 г. № 16/л за значны ўклад у развіццё нацыянальнага кнігавыдання і падрыхтоўку факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша і загадчык сектара выдавецкага аддзела НББ Дзяніс Макарэвіч.

Ганаровую грамату атрымала таксама арт-дырэктар выдавецкага дома “Сегмент” адкрытага акцыянернага таварыства “Колорград” Кіра Сліжыкава, якая прымала непасрэдны ўдзел у афармленні факсіміле Берасцейскай Бібліі.

2-Biblija.jpg

Уручэнне ўзнагарод адбылося 11 сакавіка ў сталічнай кнігарні “Светач” падчас маштабнай імпрэзы “Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына”, арганізатарамі якой выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ “Белкніга”, выдавецтвы “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” і “Мастацкая літаратура”.

На мерапрыемстве расказалі пра найбольш адметныя кнігі, якія былі выдадзены з нагоды святкавання 1000-годдзя Брэста і знайшлі шырокі водгук сярод жыхароў Берасцейшчыны і чытачоў увогуле. Так, мінулы год дадаў у скарбонку кніжнай спадчыны рэгіёна шмат каштоўных выдавецкіх праектаў. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтавана факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі; манаграфія Аляксандра Сушы “Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія”; камплект рэпрадукцый “Гравюры Берасцейскай Бібліі” – найбольш яркія старонкі кнігі, якія выкананы ў арыгінальным памеры і перадаюць усю прыгажосць і значнасць рарытэту XVI ст.; электроннае мультымедыйнае выданне “1000-годдзе Брэста: праз прызму старадаўніх дакументаў”, створанае ў супрацоўніцтве з Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага і Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі.

3-Susha.jpg

Адмыслова для гасцей імпрэзы былі прадстаўлены факсіміле Берасцейскай Бібліі і кніга “Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія”, якую Аляксандр Суша прысвяціў даследаванню асаблівасцей легендарнага выдання і яго месца ў айчыннай гісторыі. У манаграфіі сабраны ўсе цікавыя звесткі пра шэдэўр беларускага кнігадрукавання, які пабачыў свет у Берасцейскай друкарні ў 1563 годзе.

Фота: Яна Сабіна, "Белкніга".

Чытайце таксама: Бібліятэка атрымала ўзнагароду конкурсу “Мастацтва кнігі”

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі

30 Сак 2020

Узяцце Данцыга (Гданьска) і лісты-падзякі з Польскай рэспублікі. Падрыхтоўка тарфянікаў да сезону. Папаўненне ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дыспут у чытальнай зале бібліятэкі Дома партыйнай асветы. Газеты: “Звязда” (№№ 58, 59), “Советская Белоруссия” (№№ 57, 58, 60), “Совецкая радзіма” (№ 49).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

29 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі

29 Сак 2020

У зводцы Саўінфармбюро. Рабочы план на пасяўную. Бібліятэкі Воранаўскага раёна. Газеты: “Ленінскі шлях” Горацкага раёна (№ 23), “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111