ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту
У бібліятэцы адкрылася выстаўка “Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі”

Майстар-клас ад мастака

Майстар-клас ад мастака
Іншыя навіны

15 сакавіка ў “Клубе кніжных прафесараў” былі арганізаваны ўнікальныя заняткі з мастаком Алесем Пушкіным.

На занятках адбылася размова пра кнігі і мастацтва. У партфоліа Алеся Пушкіна – жывапіс, роспісы ў храмах, іконы, афармленне тэатральных пастановак і касцюмаў, кніжная графіка, таксама ён аўтар жывапіснага партрэта Францыска Скарыны.

Мастак пачаў маляваць з шасці гадоў, узгадвае, як усе дзеці бегалі на рэчку, а ён сядзеў дома і маляваў. Закончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У Нацыянальнай бібліятэцы можна пачытаць кнігу “Алесь Пушкін: мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі і нарысы, інтэрв'ю з мастакамі, рэпартажы з выстаў жывапісу” (Віцебск, 2013), наклад якой складае ўсяго 100 асобнікаў. Падчас візіту мастак падпісаў адзін з іх: “Чытачам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – ад Алеся Пушкіна, беларускага мастака. 15.03.2020 г.”.

Галоўнай часткай заняткаў стаў майстар-клас. Юныя “прафесары” малявалі разам са знакамітым госцем, атрымліваючы важныя парады ад прафесіянала. Кожны ўдзельнік меў магчымасць таксама ўзяць аўтограф у Алеся Пушкіна на памяць.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі

30 Сак 2020

Узяцце Данцыга (Гданьска) і лісты-падзякі з Польскай рэспублікі. Падрыхтоўка тарфянікаў да сезону. Папаўненне ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дыспут у чытальнай зале бібліятэкі Дома партыйнай асветы. Газеты: “Звязда” (№№ 58, 59), “Советская Белоруссия” (№№ 57, 58, 60), “Совецкая радзіма” (№ 49).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

29 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі

29 Сак 2020

У зводцы Саўінфармбюро. Рабочы план на пасяўную. Бібліятэкі Воранаўскага раёна. Газеты: “Ленінскі шлях” Горацкага раёна (№ 23), “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111