24 Май 2024
24 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры, падведамаснымі Міністэрству культуры Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі, і дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
24 Май 2024
23 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё цыкла кінапаказаў “Магія кінакадра”, прымеркаванага да 100-годдзя беларускага кіно і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
24 Май 2024
22 мая ў бібліятэцы прайшоў вэбінар “ЭБС «БиблиоРоссика»: пошукавыя магчымасці, сэрвісы і новыя калекцыі”.
Бібліятэка анлайн
24 Май 2024
23 мая адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў складзе намесніка генеральнага дырэктара – дырэктара па навуцы і інфармацыйных тэхналогіях Аляксандра Бабука, начальніка інфармацыйнага цэнтра Алы Шарамецьевай і вучонага сакратара Наталлі Есіс з кіраўніцтвам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
24 Май 2024
Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).
Кніжныя выстаўкі
23 Май 2024
На 45-м З’ездзе грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” першы сакратар Аляксандр Лук’янаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў генеральнаму дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіму Гігіну працоўную пуцёўку студэнцкага атрада для працы ў бібліятэцы.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
22 Май 2024
22 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя выдання “За цябе, Беларусь!” сумесна з выдавецтвам “Мастацкая літаратура”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
22 Май 2024
21 мая Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках сумесных мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная сустрэча з адвакатам па тэме “Навацыі ў дзейнасці садаводчых таварыстваў”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
22 Май 2024
Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).
Кніжныя выстаўкі
21 Май 2024
16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).
Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
21 Май 2024
Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.
Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”
20 Май 2024
19 мая адбылася апошняя ў гэтым сезоне лекцыя-канцэрт, падрыхтаваная ўдзельнікамі аматарскага музычнага салона “Свет класічнай музыкі”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
20 Май 2024
У 2024 годзе адзначаецца знакавая дата для ўсёй культурнай грамадскасці Беларусі – 100-годдзе беларускага кіно.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
20 Май 2024
17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
20 Май 2024
18–19 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў фестываль-лекторый “Лічбавая гісторыя” пры падтрымцы Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
20 Май 2024
Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.
Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
20 Май 2024
Пра кніжныя багацці – каштоўныя калекцыі Я.Ф. Карскага і М.А. Янчука, стварэнне групы рэстаўрацыі і аддзела навуковай інфармацыі па праблемах культуры і мастацтва ідзе гаворка ў наступным артыкуле па матэрыялах перыядычнага друку другой паловы 1970-х гг. базы даных “НББ у прэсе”.
Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
20 Май 2024
З 20 мая па 17 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстава “Наш курс – эфектыўнасць і якасць!”, прымеркаваная да Года якасці.
Мастацкія выстаўкі
18 Май 2024
18 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё фестываля-лекторыя “Лічбавая гісторыя” пры падтрымцы Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
18 Май 2024
18 мая ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Святланы Быкавай “Анюта в стране чудес”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі