ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прагулка па сталіцы
Прагулка па сталіцы

Прэзентацыя кнігі пра нацысцкі генацыд ў Беларусі

Прэзентацыя кнігі пра нацысцкі генацыд ў Беларусі
Іншыя навіны

21 верасня ў бібліятэцы нямецкая пісьменніца, гісторык, дацэнт універсітэта імя Вашынгтона ў Сент-Луісе (ЗША) Аніка Вальке прадставіла сваю кнігу “Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі”.


Жоўтыя латы і нашытыя на адзенне зоркі –сімвалы страшнага злачынства супраць яўрэйскага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Падчас нямецкай акупацыі Беларусі фашысты знішчылі 800 000 яўрэяў.

Ужо многа гадоў Аніка Вальке займаецца тэмай Халакосту, сустракаецца з яўрэямі, якія выжылі падчас вайны, каб даведацца, як атрымалася ў гэтых людзей перажыць нямецкую акупацыю і як яны жылі ў савецкім грамадстве пасля вайны, як успрымалі сітуацыю, у якой быць яўрэем значыла быць лішняй істотай...

“Абапіраючыся на вусныя гісторыі, відэа сведак генацыду і ўспаміны, сабраныя ў былым СССР, я паказваю, як маладыя савецкія яўрэі змагаліся за выжыванне”, – расказвае пра сваю працу Аніка Вальке. Апошнія 15 гадоў яна даследуе і збірае архіўныя матэрыялы па справе Халакосту, да якіх удаецца атрымаць доступ, у розных кропках свету (Беларусь, Расія, Германія, Ізраіль, ЗША).

Часовы Павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Роберт Райлі адзначыў актуальнасць працы Анікі Вальке: "Сёння ў свеце здзяйсняецца многа спроб перапісаць гісторыю вайны і паднесці яе ў больш пазітыўным святле. Такія грунтоўныя даследаванні, пацверджаныя фактамі і лічбамі, дазволяць захаваць гісторыю такой, якой яна была на самай справе". Спадар Райлі падзякаваў за аглядную экскурсію па вялікаму будынку Нацыянальнай бібліятэкі і перадаў у дар кнігу А. Вальке "Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі".

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі ў якасці памятнага падарунка паднёс Роберту Райлі кнігу пра "беларускі алмаз", а Аніке Вальке як даследчыцы беларускай гісторыі – сваю кнігу "Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси".

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам