ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя кнігі пра нацысцкі генацыд ў Беларусі
Прэзентацыя кнігі пра Брэсцкую крэпасць

Прагулка па сталіцы

Прагулка па сталіцы
Іншыя навіны

22 верасня ў бібліятэцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі Маргарыты Маніс “Прагулка па сталіцы”.


Выстаўка пазнаёміць зацікаўленых з Мінскам, які яны яшчэ не бачылі. Рэчаіснасць ў карцінах Маніс заззяла свежымі фарбамі. Гэта прынцыпова новы позірк на горад.

Пры ўспрыманні карцін мастачкі дзейнічае закон навізны і кантрастнасці ўражанняў. Яна ўносіць у свае працы элемент iнтуiцыi, імправізацыі, здагадкі. Гэта не проста пачуццёвае ўспрыманне або інтэлектуальнае намаганне, а такое бачанне свету, у якім арганічна зліты і пачуцці, і розум, і эмоцыі, гэта – разуменне свету ўсёй цэласнасцю чалавечага быцця, якое робіць гледача больш добрым і адухоўленым, дазваляе знаходзіцца ў стане ўважлівасці і адкрытасці да ўсяго навакольнага.

Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі «Атрыум» (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 70, 293 27 65.

Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам