16 кастрычніка ў бібліятэцы ў рамках працы VI Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылося штогадовае пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.
Сустрэча членаў Савета прайшла пад старшынствам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага. У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх навуковых, абласных бібліятэк, а таксама бібліятэк вядучых устаноў вышэйшай адукацыі.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі шэраг пытанняў па рэалізацыі карпаратыўных праектаў: функцыянаванне зводных электронных каталогаў і раённых зводных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі, карпаратыўная падпіска на ліцэнзійныя базы даных, стварэнне рэпазіторый інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу, фарміраванне карпаратыўных баз даных “Бібліятэчная справа Беларусі ў дакументах і матэрыялах” і “Бібліятэчная справа Беларусі ў асобах”.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.