ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
І болей, і болей уважліва
Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Бібліятэка як феномен культуры: падводзім вынікі кангрэса

Бібліятэка як феномен культуры: падводзім вынікі кангрэса
Іншыя навіны

17 кастрычніка скончыўся VI Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”.

Галоўная тэма гэтага года – “Паслугі і сэрвісы бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай прасторы” – сёння асабліва актуальная. Дэлегаты абмеркавалі тэхналогіі воблачных вылічэнняў, інавацыйныя падыходы да арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў, ролю бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай інфраструктуры грамадства і многія іншыя пытанні.

Заяўку на ўдзел у кангрэсе падалі каля чатырохсот чалавек з Беларусі, Германіі, Казахстана, Кыргызстана, Польшчы, Расіі, Украіны. Гэта вядучыя спецыялісты бібліятэк, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі.

Актыўна праявілі сябе супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – з дакладамі выступіла больш за трыццаць чалавек. Яны падзяліліся вопытам, назапашаным за час працы ў галоўным кнігасховішчы краіны, расказалі пра рэалізаваныя праекты, адзначылі тэндэнцыі ў бібліятэчнай сферы.

Праграма кангрэса складалася з 5 секцый: “Электронныя бібліятэкі і рэсурсы ў бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы”, “Інфармацыйнае забеспячэнне навуковых даследаванняў і адукацыйнага працэсу”, “Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў абслугоўванні карыстальнікаў”, “Бібліятэка як забаўляльная прастора”, “Знешняе асяроддзе бібліятэкі: фарматы ўзаемадзеяння”.

У першы дзень працы кангрэса прайшло пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні. На шэраг пытанняў па рэалізацыі карпаратыўных праектаў адказы шукалі кіраўнікі рэспубліканскіх навуковых, абласных бібліятэк, а таксама бібліятэк вядучых устаноў вышэйшай адукацыі.

У праграму другога дня ўвайшоў семінар “Узаемадзеянне царкоўнай і дзяржаўнай бібліятэчных сістэм”. Яго ўдзельнікі абмеркавалі фонды рэдкіх кніг у царкоўных бібліятэках, зводны электронны каталог Беларускага экзархата, фарматы супрацоўніцтва свецкіх і царкоўных бібліятэк і многае іншае.

На працягу двух дзён госці маглі азнаёміцца з выставай “Паслугі і рэсурсы бібліятэк у электронным асяроддзі”. Да ўдзелу ў ёй былі запрошаны спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі, прадстаўнікі заканадаўчай сферы, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі.

Пасля заканчэння мерапрыемства маскоўскія выдавецтвы “Белый город”, “Даръ” і “Международные отношения” перадалі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі кнігі па мастацтве, палітыцы, гісторыі, праве, а таксама дзіцячую літаратуру.

Прыемным бонусам для ўдзельнікаў кангрэса стала магчымасць наведаць выставачны праект “Лялечныя гісторыі” і даведацца больш пра гісторыю вырабу цацак, разгледзець сваіх любімых персанажаў з дзяцінства, палюбавацца работамі таленавітых мастакоў-ілюстратараў і многае іншае.

Часткай культурнай праграмы кангрэса была аглядная экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Госці наведалі чытальныя залы, галерэі, музей кнігі і аглядную пляцоўку.

Надоўга застанецца ў памяці канцэртная праграма кангрэса: кранальнае выступленне спевака, кампазітара, экс-удзельніка ВІА “Песняры” Аляксандра Віслаўскага, а таксама таленавітая гульня артыстаў творчага калектыву пад кіраўніцтвам Паўла Харланчука, якія паказалі сцэну з п’есы “Біблія князя Радзівіла”.

Арганізатарамі кангрэса выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Выказваем падзяку нашым партнёрам – Міждзяржаўнаму фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД, Польскаму Інстытуту і Інстытуту імя Гётэ ў Мінску.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё VI Міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры», і глядзіце пра яго ў тэлерэпартажы АНТ і нашым фотарэпартажы:

Навіны

У бібліятэцы прайшоў творчы вечар Пятра Краўчанкі

28 Вер 2020

25 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў творчы вечар “З Беларуссю ў сэрцы: людзі, гады, жыццё” Пятра Кузьміча Краўчанкі, вядомага беларускага палітыка і дыпламата.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Навучым шукаць інфармацыю

28 Вер 2020

Пачынаецца новы навучальны год. Для навучання пошуку інфармацыі і адаптацыі да ўмоў працы ў нашым будынку бібліятэка па папярэдніх заяўках праводзіць бясплатныя групавыя заняткі. На занятках можна навучыцца карыстацца разнастайнымі рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – ад простага пошуку ў электронным каталогу да працы з базамі даных і Інтэрнэт.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

25 Вер 2020

На гэтым тыдні споўнілася сто гадоў з дня заснавання дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку. Аб тым, чаму гэтая сядзіба можа прэтэндаваць на званне найстарэйшай культурнай установы ў Беларусі, і чым сёння жыве колішняя калыска класіка, распавядае “Культура”.

Навіны бібліятэк

Беларускія кнігі перададзены ў Эстонію

24 Вер 2020

У рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” пры дапамозе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эстонія нацыянальна-культурным аб’яднанням гэтай краіны перададзена ў дар больш за 150 асобнікаў беларускіх выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Размова з адвакатам аб ільготах і дапамозе маладым і шматдзетным сем’ям

23 Вер 2020

20 верасня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Маладыя і шматдзетныя сем’і: ільготы і дапамога”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

24 верасня – 205 гадоў з дня нараджэння Габрыелі Пузыны, пісьменніцы, мемуарысткі, аўтара зборнікаў вершаў, апавяданняў, драм, камедый, успамінаў

24 Вер 2020

Постаць Альбіны Габрыелі Пузыны (1815–1869), адметная яркай творчай індывідуальнасцю, своеасаблівым мастацкім бачаннем свету, вылучаецца на фоне літаратурнага працэсу сярэдзіны XIX ст., робіць яго больш багатым, цікавым і разнастайным.

Па старонках беларускага календара

111