ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Крыло Надзеі
Выстаўка графікі Наталлі Слушко

Няхай заўжды смяюцца дзеці

Няхай заўжды смяюцца дзеці
Іншыя навіны

5 чэрвеня дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак на забаўляльнае мерапрыемства “Няхай заўжды смяюцца дзеці”.


Лета – гэта час канікул, адпачынку, новых прыгод і вандраванняў! Нас шмат, мы розныя, незвычайныя і непадобныя адзін да аднаго, але ўсе жадаем ўлетку весела адпачыць. Юным наведвальнікам будзе прадастаўлена магчымасць добра правесці час у кампаніі аднагодкаў.

На нашым летнім свяце дзяцей чакаюць пацешныя жарты, вясёлая музыка, цікавыя гульні, конкурсы і віктарыны.

Скончыцца свята сумеснай творчай работай “Мы малюем лета” і салютам з мыльных бурбалак.

Запрашаюцца дзеці 5–9 гадоў.

Час правядзення: 19.30.–18.00

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-25-34.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам