8 мая ў дзіцячым пакоі прайшло мерапрыемства “Гэтыя песні праспяваны на вайне”, прысвечанае Дню Перамогі.
З першага дня вайны да пераможнага марша песня адлюстроўвала ўсе цяжкасці, нягоды і перажыванні ваеннага ліхалецця. У кожнай песні свая гісторыя, свой шлях і свой лёс.
Праслухаўшы самыя вядомыя песні ваеннай пары – “Свяшчэнная вайна”, “Цёмная ноч”, “Выпадковы вальс”, “Ехаў я з Берліна” і “Дзень Перамогі”, – дзеці даведаліся пра гісторыю і падзеі, звязаныя з узнікненнем легендарных песень. З першых нот яны пазнавалі мелодыі ў конкурсе “Адгадай мелодыю”, праяўлялі розум і кемлівасць у конкурсе “Разведчык” і цудоўна справіліся з усімі заданнямі.
Кожны юны ўдзельнік мерапрыемства зрабіў памятны выраб “Зорка Перамогі”.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.