ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Гэтыя песні праспяваны на вайне
Беларуская стужка ўваходзіць у спіс 250 лепшых кінакарцін свету

«...Ён – Купала. І гэтым усё сказана»

«...Ён – Купала. І гэтым усё сказана»
Іншыя навіны

У выдавецтве «Беларусь» падрыхтаваны да друку альбом-каталог, які прэзентуе мастацкія творы з калекцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, што ствараліся мастакамі на працягу амаль стагоддзя.

Аўтар ідэі і навуковы кіраўнік праекта – А. Ляшковіч. Укладальнікі – В. Ціханавецкая, Н. Саевіч, А. Ляшковіч. Выпуск выдання ажыццяўляецца па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Варта заўважыць, што музейная калекцыя – адзіны ў краіне найбольш поўны збор твораў выяўленчага мастацтва, прысвечаных асноўным этапам жыцця і творчасці паэта. Альбом-каталог знаёміць з нацыянальнай школай жывапісу ад 20-х гадоў мінулага стагоддзя да сучаснасці. У выданні змешчаны звесткі з біяграфіі народнага песняра Беларусі, з гісторыі напісання некаторых твораў. Істотна дапаўняюць альбом-каталог біяграфічныя даведкі пра мастакоў.

З грунтоўным уступным артыкулам, які характарызуе прынцыпы фарміравання музейнай калекцыі, выступае мастацтвазнаўца Таццяна Бембель. У прыватнасці, яна заўважае, што «мастацкая калекцыя дапамагае шукаць адказы на пытанні, якія і зараз застаюцца актуальнымі: што такое нацыянальная школа выяўленчага мастацтва; ці з'яўляецца беларуская школа сапраўды самастойнай школай, а не сумай уплываў і не адгалінаваннем суседзяў з усходу, захаду, поўначы ці поўдня; ці змянялася ступень яе самастойнасці на працягу таго перыяду, што прадстаўляе калекцыя, – ад нараджэння Купалы да сённяшніх дзён...».

Сотні работ, прадстаўленых у каталогу, пашыраюць наша ўяўленне і пра беларускае мастацтва, і пра самога Янку Купалу. Другі беларускі класік – Уладзімір Караткевіч – сказаў пра паэта: «Гэты чалавек усім створаным вярнуў народу годнасць, годнасць за сваё мінулае, сілу жыць у сённяшнім, мужнасць, каб глядзець у будучыню... для нас, беларусаў, ён адзін такі. Ён – Купала. І гэтым усё сказана».

Да нараджэння альбома-каталога «Янка Купала. Я адплаціў народу, чым моц мая магла» прычыніліся парадамі, крытычнымі заўвагамі старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава, Марына Плаўская, Інга Цераховіч, а таксама Наталля Гермацкая, Людміла Скакун, Лідзія Камінская.

І музей, і выдавецтва «Беларусь», і ўсіх, каму дарагі лёс беларускай літаратуры, можна павіншаваць з высокай падзеяй – стварэннем альбома, які, несумненна, будзе запатрабаваны.

Аўтар публікацыі: Кастусь Ладуцька.

Крыніца: Звязда


Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам