ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Бібліятэка атрымала новы афіцыйны дакумент I Усебеларускага з’езда “Маладняка”
Гэтыя песні праспяваны на вайне

“Уладзімір Караткевіч”: энцыклапедычнае прачытанне

“Уладзімір Караткевіч”: энцыклапедычнае прачытанне
Іншыя навіны

Сярод новых праектаў, якія знаходзяцца ў распрацоўцы ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, – персанальная энцыклапедыя “Уладзімір Караткевіч”.

Варта нагадаць, што, пачынаючы з 1986 года ў энцыклапедычным выдавецтве краіны ўжо выходзілі персанальныя энцыклапедыі: “Янка Купала”, “Францыск Скарына”, “Маскім Багдановіч”. Зусім нядаўна была перавыдадзена энцыклапедыя “Янка Купала” – ужо ў трох тамах замест ранейшага аднатомнага энцыклапедычнага слоўніка.

Беларусь багатая на імёны асветнікаў, класікаў нацыянальнай літаратуры. І, несумненна, яшчэ прыйдзе час, калі з’явяцца грунтоўныя выданні, прысвечаныя Якубу Коласу, Кузьму Чорнаму, Васілю Быкаву, Льву Сапегу, іншым айчынным знакамітасцям. А зараз энцыклапедысты распрацавалі слоўнік артыкулаў, якія павінны ўвайсці ў персанальную энцыклапедыю, прысвечаную аўтару “Дзікага палявання караля Стаха”.

Мяркуецца, што жыццё і творчасць Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча будуць раскрыты праз 656 артыкулаў: ад “Абабурка М.” да “Яскевіч А.”. Адрасы, па якіх жыў У. Караткевіч, яго творы, жанры, у якіх працаваў пісьменнік, літаратурныя крытыкі, літаратуразнаўцы, якія пісалі пра прозу, паэзію, драматургію класіка, мастакі, якія ўвасобілі яго вобраз у сваіх карцінах, скульптурах, графічных работах… Усё гэта стане прадметам грунтоўнага і разам з тым па-энцыклапедычнаму лаканічнага разгляду ў новым творчым праекце, які павінен пабачыць свет у 2020 годзе.

Аўтар публікацыі: Мікола Берлеж.

Крыніца: Літаратура і мастацтва
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам