ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пра галоўную бібліятэку краіны – у эфіры “Беларусь 1”
Веліч Цярплівасці: зборнік апавяданняў “Пялёсткі” Уладзіміра Дубоўкі

Фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні” прэзентавана ў Польшчы

Фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні” прэзентавана ў Польшчы
Іншыя навіны

2 ліпеня ў Музеі Незалежнасці ў Варшаве Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча было арганізавана мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках мерапрыемства адбылося адкрыццё фотавыставы “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаванай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24” да Года малой радзімы. У экспазіцыю праекта ўвайшлі працы вядомых беларускіх фатографаў, якія распавядаюць аб унікальнай культуры краіны, прыгажосці прыроды, дабрыні і жыццерадаснасці яе жыхароў. У працах беларускіх фатографаў Беларусь паўстае прыгожай, разнастайнай і непаўторнай краінай з шматвяковай гісторыяй, помнікамі старажытнай культуры і архітэктуры, сучаснымі будынкамі і наватарскімі ідэямі.

З прывітальным словам да гасцей мерапрыемства звярнуліся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Уладзімір Чушаў і дырэктар Музея Незалежнасці ў Варшаве Тадэвуш Скочак. “Выстаўка была створана па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Уся экспазіцыя складаецца з 20 фотаздымкаў вядомых фотамастакоў і адлюстроўвае людзей, пейзажы, помнікі і, можна сказаць, проста паўсядзённыя разнастайныя каларыты. Спадзяюся, паважанае спадарства, вы адчуеце ў кожным здымку гэты вытанчаны дух любові да сваёй зямлі, ацэніце тонкае майстэрства беларускіх мастакоў”, – адзначыў у сваім выступе спадар Пасол.

На мерапрыемстве прысутнічалі Надзвычайныя і Паўнамоцныя паслы Расійскай Федэрацыі і Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Польшча, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і дзелавых колаў, СМІ.

У Варшаўскім Музеі Незалежнасці дэманстрацыя фотавыставы працягнецца да 22 ліпеня.

Спадзяёмся, што гэты прыгожы праект дасць магчымасць замежным гледачам убачыць Беларусь з нечаканага боку.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам