Нацыянальная бібліятэка Беларусі з'яўляецца адной з галоўных славутасцей Рэспублікі. У 2006 годзе беларускі “алмаз ведаў” стаў наватарам не толькі ў архітэктурных, але і ў тэхналагічных рашэннях. Сярод чытачоў цяпер прадстаўнікі 120 краін свету. Гэта стала магчымым дзякуючы інфармацыйным трэндам, якія падхопліваюць супрацоўнікі ўстановы.
“Мы робім усё, каб наблізіць бібліятэку да нашых карыстальнікаў. Як ні парадаксальна, каб не так часта хадзілі да нас, а мы да чытачоў. Мы адкрылі сістэму віртуальных чытальных залаў. Адкрылі электронную дастаўку дакументаў”, – распавядае генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.
Падрабязнасці глядзіце ў сюжэце тэлеканала “Беларусь 1”.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.